У суд накіраваная справа аб крадзяжы амаль 50 т металалому з прадпрыемства ў Шумілінскім раёне
26 жніўня, Позірк. Справа аб крадзяжы 48 тон металалому былымі дырэктарам і двума бухгалтарамі прадпрыемства ў Шумілінскім раёне (Віцебская вобласць) накіраваная ў суд, паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Ім інкрымінаваны крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі групай асоб паводле папярэдняй змовы (ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса).
Згодна з матэрыяламі справы, цяпер ужо былы дырэктар прадпрыемства са жніўня 2025 года выкарыстаў свае службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. У прыватнасці, ён выкраў металалом, які належыць райвыканкаму. Кошт выкрадзенага перавысіў 9 тыс. рублёў, злачынны даход, атрыманы фігурантам, склаў 5,3 тыс. рублёў, адзначаецца ў рэлізе.
Акрамя таго, з верасня па лістапад 2025 года былы дырэктар здзейсніў аналагічнае злачынства. Дзейнічаючы па папярэдняй змове з выконваючай абавязкі галоўнага бухгалтара прадпрыемства і бухгалтарам, ён арганізаваў крадзеж 2,5 тыс. рублёў, якія таксама належаць райвыканкаму.
Абраную раней у дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пракурор пры накіраванні справы ў суд не змяніў.
16 сакавіка паведамлялася аб узбуджэнні ў Віцебскай вобласці крымінальнай справы па ч. 3 арт. 210 КК супраць кіраўніка сельгаспрадпрыемства, які ў жніўні і верасні 2025 года выкраў каля 60 тон металу. Шкода, прычыненая прадпрыемству, перавысіла 12 тыс. рублёў.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

