Кіраўнік МУС Літвы раскрытыкаваў сістэму квот для працоўных імігрантаў і анансаваў прапановы па яе змяненні

24 верасня, Позірк. З крытыкай дзейнай у Літве сістэмы квот для працоўных імігрантаў выступіў міністр унутраных спраў гэтай балтыйскай краіны Марцінас Катэлінас 24 верасня ў ранішнім эфіры радыёстанцыі Žinių radijas.
Чыноўнік, словы якога прыводзіць Kauno Žinios са спасылкай на агенцтва ELTA, адзначыў, што эканоміка Літвы “расце хутчэй дзякуючы працоўным імігрантам”, за кошт прыцягнення работнікаў-замежнікаў робіцца магчымым “збіраць больш сродкаў у бюджэт, падвышаць заробкі, пенсіі”.
“Існы цяпер механізм квот (на 2026 год — 24,7 тыс. працоўных імігрантаў. — “Позірк”.), на мой погляд, працуе не так, як мае быць. Маю да яго шмат прэтэнзій. <…> Некаторыя моманты, якія тычацца механізму квот і таго, што з ім не так, будуць прадстаўленыя пазней, але гэта дакладна не найлепшы варыянт для нашай дзяржавы”, — заявіў Катэлінас, выказаўшы намер прадставіць змены сістэмы.
Варта адзначыць, што напярэдадні кіраўнік МУС абвясціў пра сваё рашэнне закрыць у Кыргызстане, Узбекістане, Казахстане, а таксама Босніі і Герцагавіне падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг, дзе прымаліся заявы на атрыманне дазволу на жыхарства замежнікамі, якія хочуць працаваць у Літве. Міністр аргументаваў гэта папярэджаннямі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі пра “магчымыя рызыкі тэрарызму”.
Катэлінас падкрэсліў, што новыя падраздзяленні знешняга пастаўшчыка паслуг адкрывацца не будуць. У ранішнім радыёэфіры 24 верасня чыноўнік назваў адмову ад знешніх пастаўшчыкоў такіх паслуг адным з элементаў прапанаваных ім змен міграцыйнай палітыкі Літвы.
“Гэта была б зусім іншая іміграцыйная палітыка, заснаваная на прынцыпе працоўнай іміграцыі, з выкарыстаннем у тым ліку ўжо ўнесенай прэзідэнтам прапановы пра тое, каб гэта была цыркулярная працоўная міграцыя”, — адзначыў ён.
Пры такой мадэлі, сказаў Катэлінас, замежнікі, якія прыязджаюць у Літву на падставе працаўладкавання, “загадзя ведалі б, што змогуць заставацца ў краіне абмежаваны час”.
“Мігрант меў бы дакладнае разуменне, што ён прыязджае сюды на два гады, пасля чаго павінен будзе з’ехаць як мінімум на паўгода. Такім чынам, мы таксама ясна далі б грамадству зразумець, што гэта часова, што працоўны мігрант прыязджае сюды, каб спрыяць развіццю нашай эканомікі”, — заявіў міністр.
Згодна з данымі Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы, на 1 верасня 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў краіне мела 47.872 грамадзяніны Беларусі. Большая частка дакументаў — 43.341 (90,5%) — гэта часовы дазвол на жыхарства. Пры гэтым 33.203 (76,6% часовых ДНЖ) было выдадзена на падставе працы.


- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

