Мінск 09:51

Статслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка

Ілюстрацыя: "Позірк"

243 верасня, Позірк. У жніўні 2026 года Беларусь стала адной з трох краін на тэрыторыі былога СССР, дзе зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх даных нацыянальных органаў статыстыкі.

Спажывецкія цэны знізіліся на 0,08%. Дакладна такі ж паказчык у Расіі.

У Літве цэны знізіліся на 0,1% (статслужба гэтай краіны акругляе паказчык да дзясятых доляў адсотка, а не да сотых).

У астатніх краінах цэны ў жніўні выраслі.

За восем месяцаў года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,12% — 10-е месца сярод краін на тэрыторыі былога СССР. У першай пяцёрцы: Кыргызстан (+7,6%), Казахстан (+6,3%), Украіна (+6,1%), Літва (+5,2%) і Малдова (+4,88%). Менш, чым у Беларусі, цэны выраслі ў Азербайджане, Латвіі (па 2,9%), Таджыкістане (2,6%) і Арменіі (1,9%).

Інфармацыі па Туркменістане ў адкрытым доступе няма. Статыстыка не публікуецца восем гадоў, асобныя лічбы зрэдку абвяшчаюць туркменскія чыноўнікі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: