Жанчына спрабавала перасекчы беларускую мяжу ўнутры надзіманага матраца

26 жніўня, Позірк. Жанчыну ўнутры надзіманага матраца спрабаваў правезці 34-гадовы грамадзянін Малдовы, едучы ў Германію на аўтамабілі “Аўдзі“ праз пункт пропуску Брузгі (Кузніца на польскім баку), паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Адзначаецца, што “паводзіны грамадзяніна пры апытанні ў чырвоным калідоры пункта пропуску выклікалі ў гродзенскіх мытнікаў падазрэнні”, аўтамабіль адправілі на агляд з ужываннем сканавальнай тэхнікі. Пры аналізе атрыманага малюнка “стала відавочна, што ў надзіманым матрацы, які знаходзіцца ў аўто, схаваны чалавек“.
Маладыя людзі прызналіся, што ў жанчыны не было замежнага пашпарта.
У сувязі з выяўленнем прыкмет злачынства, прадугледжанага арт. 3711 КК (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь), матэрыялы перададзеныя ў органы памежнай службы.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



