У Мінскім раёне абвалілася частка парэнчаў моста праз Свіслач

26 жніўня, Позірк. У аграгарадку Новы Двор Мінскага раёна абвалілася частка канструкцыі моста праз раку Свіслач, паведамляе мясцовая газета “Прысталічча“.
Частка агароджы на мосце, які злучае населены пункт з прыпынкам грамадскага транспарту, упала ў раку 25 жніўня. Як піша рэдактар выдання Лізавета Мазурчык, “людзі баяцца, што за падзеннем парэнчаў рушыць і іншае разбурэнне збудавання”.
Адзначаецца, што агулам стан інжынернага аб’екта выклікае асцярогі. На гэты конт прадстаўнік прадпрыемства “Мінскаблдарбуд” адзначыў, што стан моста пагаршаўся праз інтэнсіўны рух грузавога транспарту з прамысловай зоны Мінска.
Рамонт запланаваны на 4-ы квартал 2026 года, работы плануецца пачаць 7 верасня. Распрацоўваецца праектная дакументацыя. Рамонт будзе праводзіцца ў два этапы з пачарговым закрыццём правага і левага боку моста.
У 2025 годзе на 255 аб’ектах будаўніцтва транспартнай інфраструктуры (дарогі і масты агульнай працягласцю больш за 370 км) выяўлена 7.596 дэфектаў і парушэнняў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 20 траўня начальнік спецыялізаванай інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Петрачэнка.
12 сакавіка намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык паведаміў, што аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы “Дарогі Беларусі” да 2030 года складае каля 19 млрд рублёў.
Да 2020 года будаўніцтва і рамонт аўтадарог і мастоў у Беларусі ажыццяўлялася шмат у чым за кошт фінансавання еўрапейскіх фондаў і Сусветнага банка. З 2008 года Беларусь атрымала на рэалізацыю інфраструктурных праектаў, уключаючы рэканструкцыю дарог, 5,3 млрд еўра.
З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвеставаў амаль 2,5 млрд еўра ў больш чым 100 праектаў.
ЕБРР прыпыніў фінансаванне дзяржпраектаў у Беларусі ў 2020 годзе, а ў 2022-м цалкам закрыў доступ да сваіх фінансаў на фоне ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне і падтрымкі Мінскам вайны ва Украіне.
Сыход з Беларусі еўрапейскіх інвестараў не знізіў тэмп рэканструкцыі дарог і мастоў, “нічога не змянілася“, заявіў у кастрычніку 2023 года міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
Чыноўнік згадаў ануляваны праект рэканструкцыі мастоў, які рэалізоўваўся сумесна з ЕБРР: “Мы не спыніліся з-за сыходу гэтага Еўрапейскага банка ні на адным мосце. Мы працягнулі рэканструкцыю, увялі ў эксплуатацыю чатыры масты, сёлета яшчэ пяць уводзім. У 2024-м плануем завяршыць яшчэ чатыры“.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



