“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана аб’яднанне беларусаў Куява-Памор’я
30 студзеня, Позірк. Арганізацыя “Беларусы Куява-Памор’я” 29 студзеня прызнана Міністэрствам унутраных спраў “экстрэмісцкім фарміраваннем”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
Датычнымі да “фарміравання” названыя Глеб Вайкуль, Дзіяна Брылюк, Анастасія Дзічкоўская, Вітольд Яроцкі і Ягор Калейнік. “Экстрэмісцкімі” прызнаныя дзясяткі старонак арганізацыі і згаданых асоб у розных сацыяльных сетках.
Куяўска-Паморскае ваяводства знаходзіцца на поўначы Польшчы. Яго найбуйнейшымі гарадамі з’яўляюцца Быдгашч (месца знаходжання адміністрацыі) і Торунь (месца знаходжання ваяводскага сейміка).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, які вядуць МУС і КДБ, цяпер 329 арганізацый.
Стужка навін
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры тыдні колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



