МНС аб’явіла аранжавы ўзровень небяспекі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах 1 красавіка
31 сакавіка, Позірк. Днём 1 красавіка па паўднёвым усходзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, паведаміла 31 сакавіка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ведамства тлумачыць, што пад моцным дажджом маецца на ўвазе “неспрыяльная гідраметэаралагічная з’ява, пры якой значэнне колькасці атмасферных ападкаў складае 15–49 мм за перыяд не больш за 12 гадзін”.
У якасці “фактараў небяспекі” пры такой з’яве МНС называе “перабоі і / або адключэнне энергазабеспячэння; значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага прыпынку; блакіраванне людзей у сутарэнных і заглыбленых памяшканнях, у грамадскім і асабістым транспарце; пашкоджанне ліній электраперадачы; сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння“.
Міністэрства дало рэкамендацыі насельніцтву рэгіёну, а таксама вадзіцелям, якіх дождж можа заспець за рулём аўтамабіляў. Узровень небяспекі ў Гомельскай вобласці ацэньваецца як аранжавы, Магілёўскай — жоўты.

На працягу сутак з-за ветру парушалася энергазабеспячэнне больш за 200 населеных пунктаў
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка