Мінск 20:10

Долар і юань патаннелі на першых красавіцкіх таргах

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

1 красавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 красавіка.

Курс долара знізіўся да 3,1313 рубля (-0,03%; -0,0009), юаня — да 4,2549 за 10 (-0,19%; -0,0083).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6551 за 100 (+0,26%; +0,0094), еўра — да 3,3715 (+0,06%; +0,0019).

На мінулым працоўным тыдні (24–28 сакавіка) долар патаннеў на 0,53% (з 3,1342 да 3,1176), еўра — на 0,76% (з 3,3716 да 3,3459), юань — на 0,29% (з 4,227 да 4,227); расійскі рубель падаражэў на 0,38% (з 3,6497 да 3,6634 за 100).

На 10,25% (з 3,4735 да 3,1176 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 сакавіка 2025-га (па выніках студзеня і студзеня — лютага таксама другое месца, -1,73% і -8,54% адпаведна).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: