Ухвалены інвестпраект па ўкараненні тэхналогіі 5G
2 красавіка, Позірк. У 2025–2035 гадах у Беларусі павінен быць рэалізаваны інвестыцыйны праект па ўкараненні сеткі сотавай рухомай электрасувязі IMT-2020 (5G) “паводле мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара з уключэннем у склад гэтай сеткі адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі паводле тэхналогіі LTE (4G)“, вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка № 139.
Дакумент апублікаваны на яго сайце.
Чакаецца павышэнне даступнасці і якасці мабільнай сувязі і хуткасці інтэрнэту “за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G і павелічэння ахопу тэрыторыі краіны сувяззю па тэхналогіі LTE“.
Адзіным інфраструктурным аператарам вызначана ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі“, чый валавы прыбытак да 31 снежня 2034 года вызваляецца ад падаткаабкладання.
Курыраваць праект даручана Аперытыўна-аналітычнаму цэнтру пры Лукашэнку.
У дакуменце падкрэсліваецца, што дамова заключаецца “без правядзення яе фінансава-эканамічнай ацэнкі“.
На пачатак 2025 года ў Беларусі было 11 млн 875 тыс. абанентаў сотавай рухомай электрасувязі — на 118 тыс. больш, чым годам раней. На 100 жыхароў прыпадае 129,7 абанента (+2,5%), вынікае са справаздачы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб развіцці інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.
Паводле інфармацыі ведамства, у 2024 годзе ахоп жыхароў краіны паслугамі сотавай сувязі стандарту LTE склаў 99% (98%).
Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку летась была павялічана на 590 Гбіт/с і на 1 студзеня 2025 года склала 4.220 Гбіт/с (3.630).
У мінулым годзе, паводле даных Мінсувязі, абанентаў працягвалі падключаць з прымяненнем тэхналогіі пасіўных аптычных сетак (GPON), якая дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы даных ад 100 Мбіт/с і вышэй. На пачатак гэтага года колькасць карыстальнікаў сістэмай павялічылася на 99,3 тыс. — да 3 млн 52,9 тыс. (2 млн 953,6 тыс.).
Агульная колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту склала 3 млн 291,7 тыс. (3 млн 209,2 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+