Вальфовіч абвінаваціў Польшчу і краіны Балтыі ў мілітарызацыі “на заходнім тэатры ваенных дзеянняў”
3 красавіка, Позірк. На сумежнай з Беларуссю тэрыторыі, “на заходнім тэатры ваенных дзеянняў” краіны Еўрасаюза “мілітарызуюцца і ўзмацняюць агрэсіўную рыторыку”, заявіў 3 красавіка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
У мілітарызацыі чыноўнік абвінаваціў “палякаў” і “прыбалтаў”, перадае ягоя словы прэс-служба Міністэрства абароны.
“Літаральна нядаўна атрымана інфармацыя аб тым, што ў раёне Сувалкскага калідора палякі разгортваюць новыя аператыўныя часткі, выведвальныя батальёны, сцягваюць туды тэхніку. Спрабуюць абараніцца ад уяўнай пагрозы з усходу. Хоць гэта настолькі смешна сёння выглядае. Таму што Узброеныя сілы Беларусі, вайсковая арганізацыя дзяржавы не робяць стаўку на павелічэнне вайсковых бюджэтаў, павелічэнне колькасці вучэнняў”, — сказаў Вальфовіч.
Паводле яго слоў, у беларускае войска працягнуцца пастаўкі новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, упор робіцца “на ўдасканаленне ў інжынерным дачыненні” ўзброеных сіл, “аператыўнае абсталяванне тэрыторыі”.
На фоне вайны ва Украіне і патэнцыйных пагроз з боку Расіі Польшча цяпер планава будуе новыя вайсковыя часткі на мяжы з РФ і Беларусі. У рамках рэалізацыі абароннай дактрыны, якая павінна ўзмацніць усходні фланг НАТО, у тым ліку Сувалкскі калідор, запланавана будаўніцтва ваенных адзінак у Элку і Алецке (Вармінска-Мазурскае ваяводства), а таксама ў Граеве і Аўгустове (Падляскае).
Як паведамляў раней TVP3 Olsztyn, у поле пад Элкам ідзе будаўніцтва казарменнага комплексу, пакуль у выглядзе часовых кантэйнерных збудаванняў, на 700 вайскоўцаў выведвальнага батальёна 16-й Паморскай механізаванай дывізіі.
У снежні 2023 года Міністэрства абароны Польшчы размясціла ля мяжы з Беларуссю каля Сувалкскага калідора асобны сапёрны батальён Узброеных сіл.
У красавіку мінулага года ўзброеныя сілы Літвы і Польшчы праводзілі сумесныя тактычныя вучэнні “Адважны грыфон” у раёне Сувалкскага калідора. У іх таксама прымалі ўдзел падраздзяленні армій ЗША і Партугаліі.
Падчас праверкі боегатоўнасці арміі 26 сакавіка 2024 года ў Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць) недалёка ад мяжы з Літвой Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Аляксандра Навуменкі: “А колькі ў нас (увесь час яны вякаюць пра гэты Сувалкскі калідор) тут кіламетраў да Расіі, да Калінінградскай вобласці, ад нашых межаў?”
“42 кіламетры. <…> Калі наўпрост, а калі па мяжы, то каля 90”, — адказаў яму военачальнік. На гэта Лукашэнка адрэагаваў: “Практычна нічога. Дарма яны сябе так паводзяць. Але ў гэты момант табе давядзецца супрацьстаяць балтыйскім рэспублікам”.
29 сакавіка Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю ноту пратэсту ў сувязі з гэтымі выказваннямі Лукашэнкі.
Сувалкскім калідорам называюць вузкі ўчастак на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Заходнія эксперты і вайскоўцы лічаць гэта месца “слабым звяном”, паколькі заняцце калідора беларускімі і расійскімі войскамі не толькі адрэжа краіны Балтыі ад астатніх дзяржаў Еўрасаюза на сушы, але і злучыць Гродзенскую вобласць Беларусі з расійскім эксклавам — Калінінградскай вобласцю, што дазволіць арганізаваць хуткую прамую пастаўку туды ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны мінімум 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка