Грузія дэпартавала ў сакавіку амаль сотню замежнікаў, у іх ліку былі беларусы

3 сакавіка, Позірк. Грузія дэпартавала ў сакавіку 97 замежных грамадзян, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў гэтай дзяржавы.
Дэпартаваныя з’яўляюцца грамадзянамі 18 краін: Індыі, Беларусі, Кітая, Таджыкістана, Азербайджана, Расіі, Бангладэш, ЗША, Ірака, Ірана, Нігерыі, Туркменістана, Турцыі, Егіпта, Пакістана, Камеруна, Іарданіі і Кыргызстана.
Падрабязную статыстыку па краінах МУС не прадставіла.
“Частка замежных грамадзян пакінула Грузію добраахвотна, а частка была прымусова выправаджаная з краіны ў выніку захадаў, прынятых Дэпартаментам міграцыі [МУС]. Высланым асобам у адпаведнасці з законам быў забаронены ўезд у краіну”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі “з’яўляецца органам, адказным за барацьбу з нелегальнай міграцыяй унутры краіны”, адзначае ведамства. “Адна з яго кампетэнцый” — “выяўленне замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Грузіі без законных падстаў, і ажыццяўленне іх выправаджэння”, падкрэслілі ў МУС.
Грузія стала адной з краін, у якую эмігравала нямала беларусаў, ратуючыся ад распачатых пасля падзей 2020 года рэпрэсій. У краіне пражывае каля 12 тыс. беларускіх грамадзян. Іх колькасць паступова змяншаецца ў сувязі з працяглым палітычным крызісам і заканчэннем тэрміну дзеяння пашпартоў, якія пасля ўказа Аляксандра Лукашэнкі, выдадзенага ў верасні 2023 года, немагчыма абмяняць за мяжой.
Улады Грузіі адхіляюць усе заявы беларусаў пра наданне прытулку. Кіроўная партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі пайшла на канфрантацыю з Еўрасаюзам і ЗША, прызнае рэжым Лукашэнкі (абраны аднапартыйным парламентам прэзідэнт Міхеіл Кавелашвілі павіншаваў таго з “перавыбраннем”), яе метады барацьбы з апазіцыяй усё больш нагадваюць беларускія.
Тбіліскі гарсуд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку


- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ Мінфіне занепакоены ростам колькасці парушэнняў пры аплаце паслуг ЖКГ і рамонту за кошт бюджэтных сродкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаМэр Акмянскага раёна Літвы: Гібрыдныя атакі — праверка ўсяго ЕўрасаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа дзяржуліку ў Беларусі знаходзіцца амаль 1,6 тыс. грамадзянскіх беспілотнікаў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ большасці рэгіёнаў у арганізацый знізілася прыбытковасць і вырас аб’ём чыстых стратМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ 2020 года колькасць паведамленняў аб магчымым супрацьпраўным выкарыстанні БПЛА вырасла ў 30 разоў — даныя Узброеных сілМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнікі дэмсіл Беларусі працягнуць вывучаць практыкі самакіравання пад эгідай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

