Афіцыйны Мінск бачыць “патэнцыял для развіцця стасункаў” з Малдовай, якая абрала еўрапейскі вектар

5 красавіка, Позірк. “Актуальны стан і перспектывы супрацы” Мінска і Кішынёва абмеркаваў 4 красавіка з дзяржсакратаром МЗС Малдовы Сяргеем Міхавым амбасадар Беларусі Анатоль Калінін, які завяршыў дыпламатычную службу ў гэтай краіне.
Паводле сцвярджэння прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі “канстатавалі наяўнасць патэнцыялу для развіцця стасункаў”. Дэталі размовы не прыводзяцца.
Адметна, што МЗС Малдовы пра сустрэчу з беларускім дыпламатам не згадвае, хаця апублікаваў, напрыклад, паведамленне пра перамовы Міхава з амбасадарам Туркменістана (з рэзідэнцыяй у Кіеве) Тойлам Атаевым, якія адбыліся ў той жа дзень.
27 сакавіка амбасадарам у Малдове прызначаны Анатоль Бубен, які раней быў дырэктарам свабоднай эканамічнай зоны “Мінск”.
Малдова трымае курс на еўрапейскае развіццё. 3 лістапада 2024 года па выніках другога тура выбараў на пасаду прэзідэнта была пераабраная прыхільніца еўраінтэграцыі Мая Санду. Яна набрала 55,41% галасоў, яе прарасійскі апанент Аляксандр Стаяногла — 44,59%.
У той жа дзень адбылося галасаванне на рэферэндуме за ўнясенне ў Канстытуцыю палажэння пра інтэграцыю краіны ў Еўрапейскі саюз. У падтрымку ўступлення Малдовы ў ЕС выказалася 50,38% тых, хто прагаласаваў.
Варта адзначыць, што да другога тура выбараў на ўчастак для галасавання ў Мінску прыбылі дзясяткі, калі не сотні малдаўскіх грамадзян, што пражываюць у Расіі. Нацыянальная паліцыя Малдовы абвясціла пра расследаванне фактаў арганізаванай дастаўкі выбаршчыкаў на замежныя ўчасткі, у тым ліку ў Беларусь.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвала Малдову 20–21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне Санду. У кастрычніку 2022-га ў малдаўскім парламенце была створаная група “За дэмакратычную Беларусь”.
- Палітыка
- Палітыка"Народнае апалчэнне" пад Гроднам з удзелам артылерыі вучыцца змагацца з дыверсантаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 14 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка