Амбасадар Беларусі ў Швейцарыі заклікаў Берн падрыхтавацца да перазагрузкі стасункаў

5 красавіка, Позірк. Двухбаковая супраца з Бернам прыпыненая, але Мінск не зацікаўлены ў доўгатэрміновай замарозцы стасункаў, заявіў амбасадар Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч у апублікаваным 5 красавіка інтэрв’ю расійскаму прапагандысцкаму медыя “РИА Новости”.
“Мы заклікаем нашых контрагентаў не гнацца за палітычнай кан’юнктурай, адмовіцца ад бяздумнага капіявання санкцый ЕС (Швейцарыя не ўваходзіць у Еўрасаюз, але ёсць падпісантам многіх двухбаковых дагавораў і міждзяржаўных пагадненняў у Еўропе; як правіла, далучаецца да абмежавальных мер, якія ўводзіць ЕС. —“Позірк”.) з прыцэлам, перш за ўсё, на доўгатэрміновыя перспектывы супрацы. Такі падыход мог бы стаць першым крокам у кірунку актывізацыі двухбаковага дыялогу”.
На думку Ганевіча, міжнародная сітуацыя развіваецца “дынамічна і часам непрадказальна”, таму абедзвюм краінам варта быць гатовымі да перазагрузкі стасункаў, “каб не шкадаваць пра страчаны час і магчымасці”.
“Зыходзім з таго, што здаровы сэнс у канчатковым выніку пераможа. Упэўнены, эйфарыя наконт магчымасці нанясення нейкай непрымальнай эканамічнай шкоды Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, што ўзнікла ў Еўрасаюзе і была падхопленая Швейцарыяй, непазбежна зменіцца працверажэннем і разуменнем неабходнасці вяртання да прымальнага ўзроўню супрацы”, — заявіў дыпламат.
Беларусь, паводле яго слоў, працягвае весці “няпросты дыялог” з уладамі Швейцарыі. Нагадаўшы, што ў Беларусі і Швейцарыі працуюць амбасады адна адной, ён канстатаваў, што “інтэнсіўнасць і ўзровень афіцыйных кантактаў у апошнія гады <…> істотна знізіліся”. “Асобныя кірункі беларуска-швейцарскай двухбаковай супрацы на цяперашнім этапе фактычна пастаўленыя на паўзу. Натуральна, гэта адбылося не з ініцыятывы беларускага боку”, — заявіў Ганевіч.
Нягледзячы на ”складанасці двухбаковага дыялогу” і “часта дыяметральна супрацьлеглыя пазіцыі” па шэрагу пытанняў, адзначыў прадстаўнік Мінска, варта “аддаць належнае прафесіяналізму швейцарскіх дыпламатаў, іх стрыманай і паважлівай манеры зносін”.
“У адрозненне ад многіх іншых краін, Швейцарыя займае больш узважаную і прагматычную пазіцыю па Беларусі, дзякуючы чаму мы захоўваем каналы для двухбаковага дыялога, [гэта] дае магчымасць лепш разумець нюансаванне падыходаў процілеглага боку”, — сказаў Ганевіч.
Швейцарыя — адна з нямногіх краін Захаду, якая на фоне разгорнутых у Беларусі рэпрэсій даслала ў Мінск дыпламата ўзроўню амбасадара — у 2022 годзе (член Еўрасаюза Венгрыя зрабіла гэта ў 2023-м, кандыдат на ўступленне ў ЕС Сербія — у 2024-м). Неўзабаве пасля ўручэння Крысцінай Хонегер-Залатухін у лютым таго года копій даверчых грамат была вызваленая асуджаная з палітычных матываў грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНапярэдадні рэзкага пахаладання на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства