За тыдзень патанула пяць чалавек

6 красавіка, Позірк. Пяць чалавек патанула ў Беларусі ў перыяд з 30 сакавіка па 5 красавіка, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз афіцыйных паведамленняў.
Паводле даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за тыдзень патанула чатыры чалавекі. Яшчэ аб адным трагічным выпадку паведаміла Таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
30 сакавіка ў рацэ Пліса ў Жодзіне (Мінская вобласць) загінула пенсіянерка (1959 года нараджэння).
Цела невядомага патанулага мужчыны 2 красавіка знойдзена ў вадасховішчы Юбілейнае ў Смаргоні (Гродзенская вобласць).
Пенсіянер (1951 г.н.) патануў у выграбной яме каля аграгарадка Сінкевічы Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць).
5 красавіка ў рацэ Днепр каля вёскі Седзіч Быхаўскага раёна (Магілёўская вобласць) загінуў невядомы мужчына.
Пра патанулую ў Пінску (Брэсцкая вобласць) у ванне дзяўчынкі 2024 года нараджэння паведамляў 3 красавіка ТРВОД.
Раней паведамлялася, што 27 і 28 сакавіка ў Мінску ў ванных загінулі два чалавекі: пенсіянер (1939 г.н.) у кватэры дома па вул. Матусевіча і мужчына (1983 г. н.) — па вуліцы Цімашэнкі.
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары (лічбы па кожнай катэгорыі спікер не прывёў).
“У большасці выпадкаў гібель была абумоўленая дзіцячай неасцярожнасцю і бестурботнасцю, — падкрэсліў Зайцаў. — Часцяком бацькі неналежным чынам выконвалі свае абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей”.
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Мінску здзейснілі больш за 6,5 млн паездак на арэндных электрасамакатах — дырэктар шэрынгавай кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЕАБР: У Беларусі павелічэнне крэдытавання фізічных асоб падтрымліваецца ростам даходаў насельніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства