Мінск 20:57

За ноч колькасць абясточаных паселішчаў павялічылася амаль у 2,5 раза — даныя Мінэнерга

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінэнерга

7 красавіка, Позірк. Паводле даных Міністэрства энергетыкі, на 8:00 7 красавіка без электрычнасці заставаліся 47 населеных пунктаў.

Раней ведамства адзначала, што на 23:00 6 красавіка святла не было толькі ў 19. Такім чынам, за ноч колькасць абясточаных паселішчаў вырасла ў 2,47 раза.

На раніцу, паводле даных прадпрыемства “Магілёўэнерга”, без электрычнасці заставаліся 46 населеных пунктаў. Найбольш ад стыхіі пацярпелі Асіповіцкі, Кіраўскі, Бабруйскі і Магілёўскі раёны.

Праз непагадзь электразабеспячэнне было парушанае ў больш як 650 населеных пунктах, паведамляла раней Мінэнерга.

Белгідрамет папярэдзіў, што аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца 7 красавіка. Ва ўсходняй частцы Беларусі чакаецца моцны снег, удзень на большай частцы краіны і ў Мінску — узмацненне паўночнага ветру парывамі 15–18 метраў на секунду.

Падзяліцца: