Мінск 20:01

За два месяцы Беларусь набыла тавараў на 1 млрд 22,7 млн ​​долараў больш, чым прадала

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

7 красавіка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — лютым 2025 года склаў 12 млрд 542,7 млн долараў — на 4,5% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (13 млрд 139,6 млн), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаўся на ўзроўні 5 млрд 760 млн (-8,3% у гадавым вымярэнні), імпарт — 6 млрд 782,7 млн (+1,6%). Адмоўнае сальда склала 1 млрд 22,7 млн.

У студзені адмоўнае сальда складала 504,3 млн долараў. Такім чынам, за месяц яно павялічылася больш чым удвая.

Паводле даных Белстата, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 27,2 млн долараў (+3,7% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 327,3 млн долараў (+1,2%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 699,9 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 372,6 млн долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд 251,6 млн; +65,2%).

Пры гэтым у студзені — лютым 2024 года адмоўнае сальда складала 482 млн долараў, у студзені — лютым 2023-га — 439, 3 млн.

Падзяліцца: