За тыдзень бязвізам скарысталася 3.519 еўрапейцаў — Дзяржпагранкамітэт

7 красавіка, Позірк. З 31 сакавіка да 7 красавіка Беларусь у бязвізавым парадку наведала 3.519 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 3.667), вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За тыдзень у краіну накіравалася 986 грамадзян і неграмадзян Латвіі (за папярэдні справаздачны перыяд — 1.051), 1.455 грамадзян Літвы (1.645), 445 грамадзян Польшчы (488) і 633 грамадзяніны з ліку прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў (483).
Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.080.394 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбыло 339.924, Літвы — 609.303, Польшчы — 109.648.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі і СНД зменшылася ў 2,6 раза ў гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць шлюбаў за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,3%, разводаў — вырасла на 1,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУлады Мінска ўвязалі падвышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце з ростам выдаткаў прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+