Мінск 22:40

Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў 63 паселішчах — Мінэнерга

7 красавіка, Позірк. Апоўдні 7 красавіка спецыялісты аднаўлялі электразабеспячэнне ў 63 населеных пунктах Беларусі, паведамляе Міністэрства энергетыкі.

Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі праводзяцца пераважна ў Магілёўскай вобласці, акрамя таго, “аператыўны персанал задзейнічаны ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях”.

“Працуюць 103 брыгады, аснашчаныя 122 адзінкамі тэхнікі. 25 дызель-генератарных установак забяспечваюць рэзервовае сілкаванне спажыўцоў. Персаналу прыходзяць на дапамогу калегі з сумежных энергасістэм”, — адзначае энергетычнае ведамства.

Мінэнерга канстатавала, што ў краіне захоўваюцца “складаныя ўмовы надвор’я”.

Раней “Позірк” паведамляў, што да 8:00 7 красавіка без святла ў краіне заставалася 47 паселішчаў. За ноч колькасць населеных пунктаў з парушаным электразабеспячэннем вырасла амаль у 2,5 раза.

Падзяліцца: