BySol эвакуяваў экс-палітвязня Уладзіслава Ефімовіча

7 красавіка, Позірк. Фонд салідарнасці BySol эвакуяваў з Беларусі былога палітвязня 21-гадовага Уладзіслава Ефімовіча, паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Маладога чалавека затрымалі 15 лістапада 2022 года, праз тры тыдні пасля пачатку тэрміновай службы. Ён не паспеў прыняць прысягу. Падчас затрымання, паводле інфармацыі праваабаронцаў, маладому чалавеку зламалі пальцы на руцэ, яго “шмат разоў збівалі электрашокерам”.
Ефімовічу паставілі ў віну ўдзел у закрытай групе “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта”, дзе ён з паплечнікамі “дзяліўся відэа расійскай вайсковай тэхнікі і абмяркоўваў партызанскую вайну” ў Беларусі. МУС прызнала групу “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
7 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў маладога чалавека да 3,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, Ефімовіч быў вызвалены 20 студзеня 2025 года на падставе памілавання. На волю ён выйшаў з шэрагам захворванняў.
“Я хацеў паказаць украінцам, што не ўсе беларусы падтрымліваюць Расію. Цяпер беларусы для большасці варожыя. Я хацеў даказаць, што мы не такія. Што ёсць мы, свабодныя беларусы, а ёсць тыя, хто падтрымлівае крамлёўскі рэжым. Таксама ёсць беларусы, якія ваююць на баку Украіны. Пра ўсё гэта я вёў канал у “Цік-Току”, які дагэтуль дзейнічае”, — заявіў “Вясне” малады чалавек.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі і СНД зменшылася ў 2,6 раза ў гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць шлюбаў за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,3%, разводаў — вырасла на 1,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУлады Мінска ўвязалі падвышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце з ростам выдаткаў прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+