Суддзя Балаболава, якая знаходзіцца пад санкцыямі, адпраўлена ў адстаўку

8 красавіка, Позірк. Суддзя суда Наваполацка (Віцебская вобласць) Зінаіда Балаболава вызваленая ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку, вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі № 142 ад 7 красавіка.
Згодна з дакументам, апублікаваным 8 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адначасова суддзёй у гэты суд прызначаная Аляксандра Агапава.
Паводле даных ініцыятывы “Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы”, Балаболава вынесла не менш за 120 палітычна матываваных рашэнняў (згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра “Вясна” — разгледзела 268 адміністрацыйных спраў), прызначыла сама меней 1.089 сутак адміністрацыйнага арышту, пастанавіла спагнаць штрафы на суму, якая агулам перавышае 200 тыс. рублёў.
Гэтая суддзя сярод іншага датычная да пераследу супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2023 годзе; прафсаюзнага лідара, палітзняволенай Вольгі Брыцікавай.
Праваабаронцы назвалі Балаболаву адной з “самых рэпрэсіўных суддзяў” па выніках 2024 года.
За сваю дзейнасць унесеная ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і Канады.
Агулам Лукашэнка 7 красавіка вызваліў ад пасады 16 суддзяў, прызначыў — 59.
Сярод вызваленых ад пасады таксама датычныя да палітычна матываваных рашэнняў Вольга Палуян (5), Алена Сініцкая (5), Алена Пруднікава (2).

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства