Асуджаны на 11 гадоў ксёндз Акалатовіч змог перадаць, што яго абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”

8 красавіка, Позірк. Прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі за “здраду дзяржаве” каталіцкі святар Генрых Акалатовіч змог перадаць на свабоду паведамленне, у якім адзначыў, што яго абвінавацілі ў “шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана”, піша медыя katolik.life.
Адзначаецца, што вестку ксёндз перадаў напярэдадні 65-годдзя, якое ён адзначае 8 красавіка.
Акалатовіч назваў абвінавачанне “грубай правакацыяй”, падкрэсліў, што ніколі не быў нічыім шпіёнам, а судзяць не яго, а “ўвесь каталіцкі касцёл у Беларусі”.
“Святароў пераследуюць, каб закрыць нам раты, каб каталіцкі касцёл не казаў праўды”, – адзначыў ён. Асуджаны ксёндз заявіў, што ў яго справе “няма ні слова праўды, ніводнага факта, які выкрывае ў шпіянажы, а ўсё абвінавачанне будуецца на хлусні, пагрозах і шантажы”. З дзясяткаў сведкаў, у ліку якіх чыноўнікі і вайскоўцы, паводле слоў Акалатовіча, ніхто не даў супраць яго “выкрывальных паказанняў”.
Працэс без фактаў пад “надуманай падставай” святар лічыць палітычным. На яго думку, справа была сфабрыкаваная ў тым ліку для таго, каб пад выглядам “нанесенай шкоды” адабраць ахвяраванні, якія ў яго канфіскавалі, і запатрабаваць яшчэ большую суму.
Акрамя таго, сцвярджаецца, што святара “схілялі да правакацый супраць некаторых каталіцкіх іерархаў”, але ён адмовіўся ў гэтым удзельнічаць.
Згодна з наяўнай інфармацыяй, у Акалатовіча праблемы са здароўем. Раней ён перанёс інфаркт, пакутаваў ад анкалагічнага захворвання.
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітвязнем.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
З пачатку восені 2020 года да 25 сакавіка 2025-га, паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, пад рэпрэсіі ў той ці іншай форме падпалі 32 прадстаўнікі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, 5 — Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
Разам з тым, рэжым Лукашэнкі ўсяляк спрабуе прадэманстраваць нармалізацыю стасункаў як з касцёлам у Беларусі, так і з сусветным каталіцызмам у цэлым. Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі пра блізкасць пазіцый Мінска і Ватыкана. Шэраг экспертаў мяркуе, што рэжым выкарыстоўвае кантакты са Святым Пасадам для наладжвання дыялогу з Захадам у цэлым.
27 сакавіка Лукашэнка прызначыў Юрыя Амбразевіча, які раней займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў, амбасадарам Беларусі пры Святым Пасадзе. Амбразевіч пасля прызначэння выказаў меркаванне, што адкрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Ватыкане дазволіць Беларусі ўмацаваць пазіцыі ў многіх краінах.
25 сакавіка на падставе рашэння папы рымскага Францішка новым апостальскім нунцыем у Беларусі стаў 49-гадовы Ігнацыа Чэфаліа.
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку года зафіксавана 128 парушэнняў дзяржмяжы ў паветры, збіта 18 БПЛА — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік групы КР па Мельнікавай: Разглядаем усе сцэнары, але я лічу, што яна не ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка"Народнае апалчэнне" пад Гроднам з удзелам артылерыі вучыцца змагацца з дыверсантаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 14 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства