Беларус паўстане перад судом у Польшчы за нелегальнае працаўладкаванне замежнікаў
9 красавіка, Позірк. Грамадзянін Беларусі абвінавачаны ў нелегальным працаўладкаванні 14 замежнікаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлаве (Паморскае ваяводства), паведаміла Памежная ахова Польшчы.
Дзевяць замежнікаў аштрафаваныя, у дачыненні да яшчэ пяці, а таксама працадаўцы-беларуса наглядны орган падасць заявы ў суд.
Таксама паведамляецца, што супрацоўнікі паліцыі з Гдыні правялі праверку на прадпрыемстве, якое адпраўляла сваіх супрацоўнікаў на працу на Гданьскую суднаверф. Замежнікі працавалі зборшчыкамі, зваршчыкамі, малярамі, слесарамі, электрыкамі і будаўнікамі. Супрацоўнікі паліцыі ўстанавілі, што 41 іншаземец працаваў нелегальна. Яны прыехалі, у прыватнасці, з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Працадаўцы будуць прыцягнутыя да адказнасці праз суд.
У матэрыяле адзначаецца, што з пачатку 2025 года супрацоўнікі Паморскага аддзялення памежнай аховы праверылі амаль 3 тыс. замежнікаў. Устаноўлена, што 450 з іх працавалі нелегальна. Больш чым у 20 выпадках вынесена рашэнне, якое абавязвае замежніка вярнуцца на радзіму.
Раней паведамлялася, што ў канцы 2024 года паліцыя выявіла 34 выпадкі нелегальнага працаўладкавання замежнікаў у Гдыні, сярод іх былі грамадзяне Беларусі.
Адзначалася, што супрацоўнікі паліцыі праверылі законнасць працаўладкавання 329 замежнікаў у дзвюх кампаніях Гдыні. У выніку было ўстаноўлена, што з парушэннем заканадаўства працавалі таксама грамадзяне Калумбіі, Грузіі і Украіны. У асноўным замежнікі былі занятыя ў “вытворчасці мяса, на будаўнічых працах, працавалі трактарыстамі“.
Дакладную колькасць нелегальна працаўладкаваных ведамства тады не назвала.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВызвалены пасля кароткачасовага арышту ў Грузіі беларус атрымаў дакумент, які легалізуе яго там да жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАПК прапануе замацаваць гарантыі патрымкі беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне на будучынюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,5 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства