Мінск 02:06

Васілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць “прапісаных у законе” льгот для “герояў Беларусі”

Марына Васілеўская
Фота: "Белавія"

10 красавіка, Позірк. Сістэма надання дзяржаўных ільгот асобам, якім прысвоена званне “Герой Беларусі”, не да канца прапрацаваная, вынікае з заяў уладальніцы гэтага звання Марыны Васілеўскай, якая пабывала ў космасе.

“Жыллё, зубныя пратэзы, праезд на транспарце або пахаванне — што выбраць, не ведаю”, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 10 красавіка ў Мінску.

У краіне, адзначыла Васілеўская, маюцца “нейкія льготы для “Герояў Беларусі”. На практыцы ж яна сутыкнулася з тым, што, напрыклад, у частцы падаткаабкладання ніякіх ільгот няма, хоць “гэта і прапісана ў законе”.

Паводле яе слоў, “былі выплаты за ўдзел у палёце і пасля яго завяршэння”, аднак цяпер яны не робяцца.

Пасля наваднога пытання начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Пятра Віцязя Васілеўская пацвердзіла, што мае магчымасць штогод адпачываць у санаторыі, атрымліваць бясплатнае медыцынскае абследаванне, таксама чакаецца “нейкая дапамога па жыллі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: