Дыпламаты Беларусі і РФ абмеркавалі супрацу з Лацінскай Амерыкай, “перспектывы развіцця стасункаў” з Паўночнай Амерыкай

11 красавіка, Позірк. “Асноўныя кірункі супрацы” Мінска і Масквы з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна абмеркавалі на кансультацыях 10 красавіка ў расійскай сталіцы дэлегацыі знешнепалітычных ведамстваў на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Яўгенам Шастаковым і намеснікам кіраўніка МЗС РФ Сяргеем Рабковым.
Паводле інфармацыі беларускага міністэрства, бакі “абмяняліся думкамі пра развіццё сітуацыі і інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна”.
“Асобным блокам разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця стасункаў з Паўночнай Амерыкай”, — заявіла прэс-служба МЗС.
Расійскае знешнепалітычнае ведамства па выніках кансультацый згадала толькі пра “пытанні, звязаныя з цяперашняй сітуацыяй у Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне, а таксама супрацай з краінамі рэгіёну”. Сцвярджаецца, што “абмен меркаваннямі” прайшоў у “адкрытым таварыскім ключы і пацвердзіў супадзенне адзнак бакамі закранутай праблематыкі”.
Беларусь у апошнія гады імкнецца актывізаваць гандлёва-эканамічныя і палітычныя стасункі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, у тым ліку з Кубай, Венесуэлай, Нікарагуа ды інш.
Звяртае на сябе ўвагу таксама тое, што беларуска-расійскія кансультацыі прайшлі на фоне перагаворнага працэсу паміж Расіяй і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Дыялог з РФ, як сцвярджае адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа, неабходны для завяршэння вайны ва Украіне.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі настойваюць на тым, што Беларусь павінна быць удзельніцай патэнцыйных мірных перагавораў.
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку года зафіксавана 128 парушэнняў дзяржмяжы ў паветры, збіта 18 БПЛА — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік групы КР па Мельнікавай: Разглядаем усе сцэнары, але я лічу, што яна не ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка"Народнае апалчэнне" пад Гроднам з удзелам артылерыі вучыцца змагацца з дыверсантаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 14 красавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства