Дэлегацыя Беларусі ўпершыню з 2022 года зможа паўдзельнічаць у акцыі памяці ахвяр атамнага бамбавання Хірасімы — СМІ

11 красавіка, Позірк. Улады горада Хірасіма (Японія) мяняюць палітыку запрашэння прадстаўнікоў замежных дзяржаў на цырымонію, прысвечаную памяці ахвяр атамнага бамбавання, якое адбылося 80 гадоў таму, незалежна ад таго, “знаходзіцца краіна ў стане канфлікту ці не”.
Паводле інфармацыі японскіх СМІ, на прэс-канферэнцыі мэра горада Кадзумі Мацуі 11 красавіка было абвешчана пра намер запрасіць на акцыю 6 жніўня 2025 года ўсе краіны, каб “данесці да свету сапраўдную сутнасць атамнага бамбавання, незалежна ад міжнароднай абстаноўкі”.
Гарадскія ўлады адмаўляюцца ад рассылання індывідуальных запрашэнняў прадстаўнікам якіх-небудзь краін. Замест гэтага яны зарэзервуюць месцы для ўсіх патэнцыйных гасцей і разашлюць апавяшчэнні. Рашэнне пра ўдзел будуць прымаць самі прадстаўнікі замежных дзяржаў.
Адзначаецца, што ў спіс краін, якім будзе накіраванае адпаведнае апавяшчэнне, акрамя Беларусі і Расіі ўнясуць, напрыклад, Палестыну.
Як піша asahi.com, апавяшчэнні накіруюць напрыканцы траўня. Кадзумі Мацуі паведаміў, што патэнцыйных гасцей папросяць “зразумець “дух Хірасімы”, які імкнецца да міру, каб нікому і ніколі не прыйшлося перажыць тое ж, што і ахвярам атамнага бамбавання”.
Расійская агрэсія ва Украіне і яе падтрымка з боку Мінска стала прычынай, з якой афіцыйных прадстаўнікоў дзвюх краін перасталі запрашаць на знакавыя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку звязаныя з памяццю пра Другую сусветную вайну. У 2022, 2023 і 2024 гадах Японія адмовіла прадстаўнікам Беларусі і РФ ва ўдзеле ў цырымоніі памяці ахвяр атамных бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі, у верасні 2023-га Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнне на ўручэнне прэміі.
17 сакавіка 2022 года, менш чым праз месяц пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны, Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS, што яго “вельмі расчароўвае” ўвядзенне Японіяй санкцый у дачыненні да Беларусі.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка26 кастрычніка BelPol апублікуе расследаванне аб падраздзяленні КДБ "Альфа", якое пераследуе апанентаў рэжыму — прадстаўнік аб'яднанняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



