Ціханоўская: Мы так і не даведаліся, што адбылося ў метро 11 красавіка 2011 года
11 красавіка, Позірк. 11 красавіка 2011 года — дзень, які адзываецца трывогай і болем у сэрцах кожнага беларуса, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце да гадавіны тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску.
“Мы так і не даведаліся, што насамрэч адбылося. Улады пазбавілі нас магчымасці зразумець, хто вінаваты праз закрытасць і паспешлівасць следчых дзеянняў, а сваякоў ахвяраў — шансу на справядлівае расследаванне. Рэжым, які хавае праўду, расстрэльвае людзей без празрыстага судовага працэсу і ператварае смерць у інструмент кіравання, не можа быць гарантам бяспекі для грамадзянаў. Гэта тэрарызм з боку ўлады. Менавіта жыццё з’яўляецца галоўнай і бясспрэчнай каштоўнасцю кожнага чалавека”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Яна адзначыла, што рэжым працягвае пазбаўляць людзей самага галоўнага — жыцця, хоча, каб жах стаў руцінай, каб трагедыі выцвіталі, як старыя фатаграфіі.
За апошнія 30 гадоў каля 350 чалавек у Беларусі былр расстраляна, заявіла палітык “Раней смяротнае пакаранне здавалася чымсьці далёкім, амаль немагчымым для звычайнага чалавека. Аднак з часам рэжым Лукашэнкі моцна пашырыў тлумачэнне тэрарызму і экстрэмізму. Цяпер у спіс тэрарыстаў можна трапіць нават за крытыку ўлады, данат ці каментар у інтэрнэце. Дзяржава, па сутнасці, мае юрыдычнае права вырашаць, хто заслугоўвае жыцця, а хто — не”, — заявіла дэмлідар.
Ціханоўская лічыць, што кожны можа зрабіць нешта, каб злачынствы не заставаліся проста старонкамі ў гісторыі: падтрымаць палітвязняў, а таксама тых, хто выйшаў і працягвае змагацца; нагадваць аб праве быць пачутымі, крытыкаваць улады, якія маўчаць, калі трэба гаварыць; патрабаваць адказнасці, не згаджацца на меншае.
“Бо толькі калі мы ўсе разам пачнём гэты рух — крок за крокам, справа за справай — мы здолеем разбурыць гэты рэжым. І вярнуць у Беларусь тое, што важней за ўсё: праўду, справядлівасць і каштоўнасць жыцця чалавека”, — адзначыла палітык.
11 красавіка 2011 года ў 17 гадзін 55 хвілін на станцыі метро “Кастрычніцкая“ ў Мінску адбыўся выбух самаробнай радыёкіраванай выбуховай прылады.
Паводле афіцыйнай версіі, яна было закладзена пад лаўку насупраць прыпынку другога і трэцяга вагонаў цягнікоў, што ідуць у бок станцыі “Плошча Леніна“. Прылада была начыненая паражальнымі элементамі. У выніку тэракту на месцы загінула 11 чалавек, яшчэ чацвёра памерлі пазней, пацярпела амаль 200.
Праз некалькі гадзін на месца надзвычайнага здарэння прыбыў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, якому на той момант было шэсць гадоў.
Раніцай 12 красавіка КДБ адсправаздачыўся пра ідэнтыфікацыю асобы выканаўцы тэракту, яго абвясцілі ў вышук.
На наступны дзень Лукашэнка заявіў, што тэракт раскрыты, пазней яго арганізатарамі былі названыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года суд прыгаварыў абодвух да расстрэлу.
Гл. таксама па тэме:
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка