Гродзенскія пагранічнікі выявілі два беспілотнікі, шукаюць “удзельнікаў незаконнай дзейнасці”

6 верасня, Позірк. Гродзенскія пагранічнікі, абапіраючыся на аператыўную інфармацыю, выявілі 4 верасня ў прыграніччы беспілотнікі і прадметы, прызначаныя для “супрацьпраўнай дзейнасці”, паведаміла 6 верасня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Дакладная лакацыя не пазначаная, аднак паколькі да “мерапрыемстваў па спыненні парушэння заканадаўства” прыцягнулі ў тым ліку супрацоўнікаў АУС Гродзенскага райвыканкама, можна меркаваць, што гаворка пра Гродзенскі раён, які мяжуе з Польшчай і Літвой.
“Пры аглядзе мясцовасці выяўленыя два БЛА, пускавая ўстаноўка, матацыкл, а таксама аўтамабіль, — гаворыцца ў паведамленні. — У транспартным сродку знойдзеныя тэлефон, ноўтбук, 10 акумулятарных батарэй самаробнай вытворчасці і два пульты кіравання беспілотнікам”.
Ведамства не ўдакладняе, ці быў затрыманы хто-небудзь звязаны са знаходкай, але паведамляе, што высвятляюцца “іншыя ўдзельнікі незаконнай дзейнасці”. “Прызначаная экспертыза, па выніках якой будзе дадзеная прававая ацэнка”, — адзначыў Дзяржпагранкамітэт.
Заяўляецца, што гэта чацвёрты за тыдзень выпадак выяўлення беспілотнікаў у прыграніччы.
У апошні час дроны і аэрастаты актыўна выкарыстоўваюць кантрабандысты для дастаўкі ў ЕС нелегальных грузаў, як правіла, цыгарэт.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


