Прэм’ер Літвы выступіў за рэгіянальныя санкцыі супраць Беларусі і РФ у выпадку скасавання абмежаванняў на ўзроўні ЕС

14 красавіка, Позірк. Калі ў дачыненні да Беларусі і Расіі “больш не будзе еўрапейскіх сектаральных санкцый”, то абмежавальныя меры могуць быць нацыянальнымі, яны павінны быць прынятыя хаця б на рэгіянальным узроўні, заявіў журналістам 14 красавіка прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас.
Кіраўнік урада, як паведамляе партал навін Delfi, прызнаў, што калі еўрапейскія санкцыі не будуць працягнутыя, дамагчыся такога ж эфекту праз нацыянальныя сектаральныя санкцыі будзе складана. “Нам трэба падрыхтавацца, нам трэба пралічыць, нам трэба ўзважыць, калі такой дамоўленасці не будзе — гэта будзе вельмі нядобра”, — заявіў ён, падкрэсліўшы, што нацыянальныя абмежавальныя меры не могуць быць прыраўнаваныя і не могуць кампенсаваць еўрапейскія санкцыі.
Калі ўлады Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі адмовяцца ўводзіць нацыянальныя санкцыі, “то Літва, прыняўшы такія рашэнні асобна, не дасягне ніякіх мэт, а шкода будзе адчувальнай”, дадаў кіраўнік літоўскага ўрада.
11 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што прымяненне санкцый асобнымі дзяржавамі “аказвае на агрэсара значна меншае ўздзеянне”. Наўседа выступіў за тое, каб санкцыі ЕС не проста падаўжалі: “Мы павінны гаварыць і дзейнічаць, плануючы сямнаццаты пакет санкцый, які зараз разглядаецца”.
Апошні на сёння пакет санкцый Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі быў прыняты 27 сакавіка, абмежавальныя меры закранулі 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб Беларусі. ЕС увёў новыя санкцыі, “прымаючы да ўвагі свае ранейшыя рашэнні адносна абмежавальных мер у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
Зыходзячы з парадкавых нумароў уключаных у спіс асоб, цяпер пад санкцыямі Еўрасаюза знаходзіцца 312 фізічных і 47 юрыдычных беларускіх асоб.


- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый за апошнія пяць гадоў вырасла амаль у паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія чатыры дні Польшча зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржарганізацыі купілі ў першым паўгоддзі за мяжой тавараў на 95 млн долараў больш, чым прадалі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНапаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка