Вальфовіч абмеркаваў сітуацыю ў свеце з намеснікам свайго турэцкага калегі

1 снежня, Позірк. Пытанні рэгіянальнай бяспекі і развіццё супрацы абмеркавалі 30 лістапада ў Стамбуле дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і намеснік дзяржсакратара Савета нацыянальнай бяспекі Турцыі Мустафа Саманджы, паведамляе беларуская амбасада ў гэтай краіне.
Адзначаецца, што размова прайшла “ў сяброўскім ключы”.
ДзяржСМІ заяўляюць, што “ў традыцыйна дружалюбным ключы бакі абмеркавалі профільныя двухбаковыя пытанні, ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне і свеце ў цэлым”. Адзначаецца, што “асобная ўвага” была нададзеная “развіццю ўзаемадзеяння паміж сакратарыятамі саветаў бяспекі Беларусі і Турцыі”.
На перагаворах, як сцвярджаецца, “былі дасягнутыя дамоўленасці пра далейшыя кантакты”.
Турцыя — член Паўночнаатлантычнага альянсу. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у якую ўваходзіць Беларусь, дэ-факта лічыць НАТО праціўнікам.
Цяпер Турцыя выказвае жаданне дамагчыся аднаўлення перагавораў паміж Расіяй і Украінай у Стамбуле, заяўляе пра гатоўнасць прыняць чацвёрты раунд перагавораў бакоў. Варта адзначыць, што пра гатоўнасць правесці такія перагаворы ў Беларусі нядаўна заяўляў Аляксандр Лукашэнка.

- ЭканомікаУ студзені ў Гродзенскай вобласці прадукты харчавання даражэлі ў 8 разоў хутчэй, чым у МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАб’ём складскіх запасаў вырас за год амаль на чвэрць, за пяць гадоў — больш як удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ беларускіх сем’ях выхоўваецца 6,8 тыс. усыноўленых дзяцей — Мінадукацыі (подробно)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


