Сацыяльнае жыллё ў Мінску будуць будаваць на месцы былых ваенных палігонаў
15 красавіка, Позірк. У Мінску скончыліся вялікія пляцоўкі для будаўніцтва новага жылля, вынікае з заяў старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” па выніках яго справаздачы Аляксандру Лукашэнку 14 красавіка.
“Сёння ўжо трэба усведамляць, што такія глабальныя будаўнічыя пляцоўкі, як Каменная Горка, Брылевічы, Лошыца, адсутнічаюць у горадзе. Мы гэта цудоўна разумеем і працуем кропкава па пляцоўках, на зносе існуючага жылля працуем”, — сказаў Кухараў.
Аднак такі варыянт, паводле яго слоў, не дае ўстойлівай упэўненасці ў забеспячэнні сацыяльных абавязацельстваў перад горадам. “У нас ёсць абавязацельствы па будаўніцтве сацыяльнага жылля. Для шматдзетных, арэнднае жыллё — вельмі важны кірунак”, — адзначыў чыноўнік.
У сувязі з гэтым Кухараў паведаміў, што падчас сваёй справаздачы прапанаваў Лукашэнку ажыццявіць “паступовую забудову менавіта такой катэгорыяй жылля пляцоўкі ў Партызанскім раёне — Зялёны Бор, гэта каладзішчанскія палігоны, якія сталі рысай горада раней”.
Паводле яго слоў, на згаданай тэрыторыі ўжо распрацаваны праекты па ўладкаванні сетак, будаўніцтве жылля.
“Гэта вельмі маштабны праект. Мы плануем, што там будзе магчымасць пабудаваць звыш 4 млн кв. м жылля. Гэта тэрыторыя складае прыкладна 2,5 тыс. га і дазваляе ў поўным аб’ёме вырашаць задачы, што тычацца будаўнічай галіны і забеспячэння людзей жыллём”, — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.
У 2025 годзе ў Мінску павінна быць пабудавана 710 тыс. квадратных метраў жылля, вынікае з задання ўрада.
Пры гэтым, як раней адзначаў “Позірк”, за тры гады (па стане на кастрычнік 2024 года) плошча новага жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску, скарацілася больш чым у два разы.
На згаданай сустрэчы з кіраўніком сталічнага выканкама Лукашэнка нагадаў пра планы будаваць жыллё пераважна за межамі Мінска, “каб не збіраць людзей сюды, не ствараць праблемы для мінчан”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства