Бундэстаг не запросіць амбасадараў Расіі і Беларусі на святкаванне 80-й гадавіны заканчэння вайны — СМІ
18 красавіка, Позірк. Бундэстаг выключае амбасадараў Расіі і Беларусі з цэнтральных мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны 8 траўня, паведаміла выданне Der Spiegel.
Дыпламатычны корпус, да якога належаць усе акрэдытаваныя ў Берліне паслы, быў запрошаны, паведаміла прэс-служба Бундэстага інфармацыйнаму агенцтву Dpa. Аднак была прынята да ўвагі “ацэнка федэральнага ўрада адносна запрашэння прадстаўнікоў”, у выніку якой амбасадары РФ і Беларусі не былі запрошаны.
Міністэрства замежных спраў, як паведамляецца, у памятцы для федэральных зямель, мясцовых улад і мемарыяльных аб’ектаў раней рэкамендавала не дапускаць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі на памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню Другой сусветнай вайны. Прычынай гэтага стала апасенне, што Масква можа “выкарыстоўваць гэтыя мерапрыемствы ў сваіх мэтах і неправамерна звязаць іх з агрэсіўнай вайной супраць Украіны”.
Выданне піша, што амбасадар Расіі ў Берліне Сяргей Нячаеў напярэдадні прыняў удзел у памятнай цырымоніі на Зееловских вышынях (у памяць аб савецкай наступальнай аперацыі, праведзенай з 16 па 19 красавіка 1945 года, там устаноўлены помнік савецкім воінам. — “Позірк”.), нягледзячы на тое, што не быў запрошаны арганізатарам, “яму не перашкодзілі прысутнічаць на мерапрыемстве і сустрэлі прыязна”.
Амбасадар Украіны ў краіне Аляксей Макееў раскрытыкаваў такі падыход, звярнуўшы ўвагу на тое, што Нячаеў апрануў на мерапрыемства георгіеўскую стужку. У каментарыі Dpa дыпламат нагадаў, што ў выніку нядаўніх расійскіх атак у Крывым Рогу і Сумах загінула 55 мірных жыхароў, у тым ліку адзінаццаць дзяцей: “Чалавек з георгіеўскай стужкай сімвалізуе дзяржаву, якая нясе поўную адказнасць за гэтыя ваенныя злачынствы”.
Раней дэлегацыя беларускіх уладаў не была запрошана на цырымонію 27 студзеня ў Польшчы, прысвечаную 80-й гадавіне вызвалення нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым (нямецкая назва Аўшвіц-Біркенаў). Беларусь на мерапрыемстве прадстаўлялі дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Беларускіх дыпламатаў не запрасілі таксама на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора, што выклікала абурэнне МЗС Беларусі.
Расійская агрэсія ва Украіне і яе падтрымка з боку Мінска стала прычынай, па якой афіцыйных прадстаўнікоў дзвюх краін перасталі запрашаць на знакавыя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку звязаныя з памяццю аб Другой сусветнай вайне. У 2022, 2023 і 2024 гадах Японія адмовіла ім ва ўдзеле ў цырымоніі памяці ахвяр атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі, у верасні 2023-га Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнне на ўручэнне прэміі.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+