У Магілёўскай вобласці пракуроры абвінавацілі работнікаў АПК у безадказнасці і прыпісках

22 красавіка, Позірк. “Выпадкі безадказнага стаўлення работнікаў да захавання перададзеных матэрыяльных каштоўнасцей” выяўленыя падчас праверачных мерапрыемстваў на асобных прадпрыемствах аграпрамысловага комплекса Магілёўскай вобласці, паведамляе 22 красавіка прэс-служба рэгіянальнай пракуратуры.
Паводле яе інфармацыі, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку аднаго з прадпрыемстваў АПК Клімавіцкага раёна дапусціў “разукамплектаванне трактара”, а таксама не забяспечыў “захаванасць запасных частак да двух іншых колавых трактароў на агульную суму больш за 8 тыс. рублёў” — распачата крымінальная справа паводле арт. 211 КК (прысваенне або растрата).
У Краснапольскім раёне аграном сельскагаспадарчай арганізацыі завысіў звесткі пра сяўбу азімага ячменю масай не менш за 1 тону за верасень 2024 года — распачата справа паводле арт. 427 КК (службовы падлог).
У шэрагу сельгасарганізацый выяўлены выпадкі “ўнясення недакладных звестак у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць”. У прыватнасці, на машынным двары адной з сельскагаспадарчых арганізацый Клічаўскага раёна па прычыне выхаду з ладу высевальных апаратаў “прастойвала адзіная на прадпрыемстве сеялка дакладнага высеву кукурузы”. Пры гэтым “меры па набыцці запасных частак не прымаліся”.
Па ўсіх фактах выяўленых парушэнняў унесена 30 актаў пракурорскага нагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты тры службовыя асобы, да дысцыплінарнай — восем.
“Позірк” паведамляў пра пажар 14 сакавіка ў Магілёўскім раёне, калі былі пашкоджаныя маторны адсек і кабіна трактара “МТЗ-1221В”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць асуджаных за эканамічныя злачынствы вырасла на 70% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа гладкай афіцыйнай рыторыкай Ватыкана адносна Беларусі магло хавацца напружанне — эксперт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа пачатак 2025 года ў зонах радыеактыўнага забруджвання пражывала 930 тыс. чалавек — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ прыходам ядзерных тэхналогій у Беларусі пачалі ўкараняць нарматыўную базу РФ — Дзяржатамнагляд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях абноўлена больш за 200 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка