Ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці забаронена наведваць лясы

22 красавіка, Позірк. Паводле даных на вечар 22 красавіка ўлады ўсіх раёнаў Гомельскай вобласці забаранілі насельніцтву наведваць лясы, сведчыць аператыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі.
Акрамя таго, чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі уведзены ў Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці.
У астатніх раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні (жоўты ўзровень).
Яшчэ раніцай 22 красавіка забарона на наведванне лясоў дзейнічала толькі ў адным раёне Гомельскай вобласці — Хойніцкім.
У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Пры абмежаванні нельга заязджаць у лес на аўтамабілі і распальваць там вогнішчы. Пры гэтым даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29 КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, ці 1.050 рублёў).
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з 6 гадзін 21 красавіка да 6 гадзін 22 красавіка ліквідавана 16 лясных пажараў на агульнай плошчы 23,3 га: адзін тарфяны (0,2 га) і 88 — траў і кустоў (32,98 га).
За прошлыя суткі, 21 красавіка, работнікі лясной галіны ліквідавалі 19 лясных пажараў (57,5 га).
Пяты дзень запар на беларускіх метэастанцыях, у т.л. у Гомельскай вобласці, абнаўляюцца рэкорды цяпла. 21 красавіка перапісана 39 лакальных максімумаў, а за пяць дзён, з 17 красавіка, — 211, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ беларускіх эпідэміёлагаў “вялікую занепакоенасць” выклікаюць вірусныя дыярэі — загадчыца аддзялення РЦГЭіГЗМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ траўні Літва дала статус уцекача 6 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў траўні склала 5,3% у гадавым выражэнні — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа дачах крадуць тушонку, гарэлку, алей, граблі, бензін, пасцельную бялізну — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

