У суд накіраваная крымінальная справа начальніка цэха магілёўскага прадпрыемства, дзе ў 2020 годзе пры выбуху загінуў чалавек
24 красавіка, Позірк. Накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да 56-гадовага начальніка цэха, якому інкрымінаваная “службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і іншыя цяжкія наступствы” (ч. 2 арт. 428 КК), паведамляе прэс-служба пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Паводле версіі абвінавачвання, 15 верасня 2020 года на адным з прамысловых прадпрыемстваў Магілёва адбыўся пажар з выбухам. “У выніку інжынеру па ахове працы, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад месца здарэння, прычыненыя апёкі верхніх дыхальных шляхоў, а таксама апёкі цела 2-й і 3-й ступені плошчай каля 70% паверхні, якія ўскладніліся развіццём апёкавага шоку. Ад атрыманых траўмаў ён памёр праз некалькі дзён у бальніцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Другому работніку — рыхтавальніку раствораў і мас — былі нанесеныя “менш цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе апёкаў твару і канечнасцяў”.
“Абвінавачаны, будучы начальнікам цэха, неналежным чынам выканаў свае службовыя абавязкі. Так, ён дапусціў прымяненне на ўчастку па падрыхтоўцы алюмініевай завісі камбіната няякаснай сыравіны — алюмініевай пудры, якая па сваім складзе і тлушчавым дадаткам не адпавядала патрабаванням ДАСТ (па змесце вільгаці) і сертыфікату (па колькасці тлушчавых дабавак, якія зніжаюць яе хімічную актыўнасць). Парушэнне правілаў па ахове працы прывяло да стварэння выбуханебяспечнай гаручай сумесі няякаснай алюмініевай пудры з паветрам над зонай змешвання з адначасовым самазагараннем масы пудры ў выніку яе ўзаемадзеяння з вадой і наступным узнікненнем пажару, які працякаў выбухападобна”, — адзначае пракуратура.
Паведамляецца, што абвінавачаны па справе знаходзіцца на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
Колькасць работнікаў, пацярпелых пры няшчасных выпадках на вытворчасці, у 2024 годзе вырасла на 2,4% (з 1.659 на канец 2023-га да 1.698 на канец 2024-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З іх 64 падчас здарэння знаходзіліся ў стане ап’янення (48; +33,3%).
За год на прадпрыемствах краіны загінула 70 чалавек (83; -15,7%), з іх п’янымі былі 15 (6; рост у 2,5 разы).
На прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня 2024 года першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Дзяніс Тамашоў заявіў, што асноўнай прычынай траўміравання на вытворчасці з’яўляецца “невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы”.

- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+