На вучэннях у Асіповіцкім раёне вайскоўцы адпрацоўваюць “зачыстку акопаў умоўнага праціўніка”

24 красавіка, Позірк. “Дзеянні ў наступленні”, а таксама “штурм і зачыстку акопаў умоўнага праціўніка” адпрацоўваюць вайскоўцы на батальённых тактычных вучэннях, якія праходзяць на палігоне Асіповіцкі (Магілёўская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, вучэнні праводзяцца ў адным батальёнаў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Адзначаецца, што “пяхотнікі адпрацоўваюць задачы ва ўзаемадзеянні з нададзенымі батальёну танкавымі і артылерыйскімі падраздзяленнямі”.
Трэці месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць арміі. Першая праверка боегатоўнасці была абвешчаная 3 лютага. Фактычна без выразнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка