Чыстыя замежныя актывы Нацбанка ў лютым выраслі на 4,6% (падрабязна)
13 сакавіка, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за месяц выраслі на 4,6% (з 42 млрд 793,4 млн рублёў на 1 лютага 2026 года да 44 млрд 767,8 млн на 1 сакавіка), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржаўнага кіравання выраслі на 0,7% (з 10 млрд 894,9 млн да 10 млрд 971,9 млн).
Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання сталі менш на 12,5% (з 18 млрд 819,3 млн да 16 млрд 475,2 млн).
Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый знізіліся на 5,5% (з 4 млрд 799 млн да 4 млрд 537,1 млн), а да іншых сектараў павялічыліся на 0,3% (з 3 млрд 388,1 млн да 3 млрд 398,5 млн).
Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га. За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рублі).
Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рублі). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2026 года склалі 16 млрд 366,7 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
На пачатак мінулага месяца золатавалютныя рэзервы, паводле ўдакладненых даных рэгулятара, былі на ўзроўні 15 млрд 701,3 млн долараў. Такім чынам, за люты яны выраслі на 665,4 млн.
Манетарнае золата ў структуры ЗВР цяпер складае 9 млрд 35,6 млн долараў (+406,7 млн за месяц; +4,71%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 413,9 млн (-17 млн; -1,19%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 917,1 млн (+275,8 млн; +4,89%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
Даведка “Позірку”:
Патрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання — гэта актывы цэнтральнага банка, якія прадстаўляюць сабой запазычанасць урада, міністэрстваў і мясцовых уладаў перад рэгулятарам. Яны ўключаюць крэдыты, набытыя дзяржаблігацыі ды іншыя фінансавыя інструменты, адлюстроўваючы аб’ём прамога фінансавання або доўгу, які дзяржструктуры маюць вярнуць.
Абавязацельствы Нацбанка перад органамі дзяржкіравання — гэта сродкі, якія рэгулятар утрымлівае або абслугоўвае ў інтарэсах урада.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



