Справа Анжалікі Мельнікавай перададзена ў пракуратуру Польшчы, яна праходзіць як пацярпелая — НАУ

24 красавіка, Позірк. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка атрымаў афіцыйныя пісьмовыя адказы ад польскіх праваахоўных органаў па сітуацыі, звязанай са знікненнем спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай.
“Камендант сталічнай паліцыі ў адказ на зварот праінфармаваў, што справа Анжалікі Мельнікавай, у якой яна праходзіць як пацярпелая асоба, перададзена ў пракуратуру, адпаведная структура якой можа прадаставіць інфармацыю аб ходзе следства”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
Матэрыялы, звязаныя са стварэннем пагрозаў прадстаўнікамі спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі адносна супрацоўнікаў НАУ, “перададзеныя ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Польшча аб Агенцтве ўнутранай бяспекі і Агенцтве выведкі на разгляд адпаведнай службе”.
Паведамляецца таксама, што Люблінскі аддзел Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы 24 красавіка “праінфармаваў адмысловым лістом аб тым, што пастановай пракурора ад 16 красавіка б.г. распачата следства па справе пазбаўлення свабоды ў дачыненні да Анжалікі Мельнікавай на падставе арт. 189 § 1 (незаконнае пазбаўленне свабоды) Крымінальнага кодэкса і іншых”.
17 красавіка Польскае радыё са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру паведаміла, што расследаваннем знікнення Мельнікавай на даручэнне пракуратуры зоймецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі — кіраўніка НАУ, лідара фракцыі “Каманды Латушкі і Руху “За Свабоду” ў КР, у якія ўваходзіць Мельнікава.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіяквіток.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі з яе знікненнем.
Раней у той жа дзень Латушка паведаміў са спасылкай на польскіх праваахоўнікаў, што Мельнікава “не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але, хутчэй за ўсё, яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”.
Партал навін “Люстэрка” заявіў, што датэлефанаваўся да былога мужа Мельнікавай. Той пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Падчас рэспубліканскага суботніка 12 красавіка Аляксандр Лукашэнка непахвальна выказаўся пра польскія ўлады, узгадаў палітвязня Анджэя Пачобута, а пасля, без прывязкі да нечага, — Мельнікаву, не называючы яе імя: “Яны ж там страцілі спікерку гэтую. Знайсці не могуць! Знайсці не могуць. Так знайдзіце хоць”.
13 красавіка Павел Латушка паведаміў, што напярэдадні звярнуўся ў польскую пракуратуру з прапановай правесці дадатковыя следчыя дзеянні і заявай пра гатоўнасць даць паказанні сведкаў па яе справе.
“Мы канстатуем, на наш вялікі жаль, што мы не ведаем, дзе знаходзіцца Анжаліка Мельнікава. На жаль, за гэтыя дні — ужо дастаткова шмат часу прайшло — не паступіла новай інфармацыі”, — сказаў ён.
У той жа дзень кіраўнік працоўнай групы КР па рэагаванні і маніторынгу сітуацыі са знікненнем Мельнікавай Аляксандр Паршанкоў паведаміў “Позірку“, што група працягвае разглядаць розныя варыянты развіцця падзей, у тым ліку яе знаходжанне на беларускай тэрыторыі.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


