У Ханты-Мансійску затрымалі грамадзян Беларусі і РФ, якія, паводле сцвярджэння ФСБ, рыхтавалі тэракт

30 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі затрымалі ў Ханты-Мансійску грамадзян Беларусі і РФ, якія, як сцвярджае ведамства, рыхтавалі тэрарыстычны акт.
Затрыманых — “ураджэнца Украіны (1980 года нараджэння), які ўступіў у расійскае грамадзянства, і грамадзяніна Беларусі (1976 г.н.)” прэс-служба ФСБ называе “агентамі ўкраінскіх спецслужбаў”.
Мужчыны, паводле сцвярджэння ведамства, “датычныя да падрыхтоўкі тэракту з выкарыстаннем самаробнага выбухнога прыстасавання (СВП) у дачыненні да аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны Расіі, які бярэ ўдзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі” (так расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны).
Адзначаецца, што пры рзборцы СВП “адбылася міжвольная дэтанацыя, у выніку якой разбураныя дзве кватэры шматпавярховага жылога дома ў Ханты-Мансійску”.
Пяць чалавек, у тым ліку фігурантаў справы, шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені.
Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальныя справы паводле ч. 1 ст. 30, ч. 2 ст. 205 (падрыхтоўка да тэрарыстычнага акта), ч. 3 ст. 30, ч. 2 ст. 105 (замах на забойства), ч. 2 ст. 167 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).
Паводле інфармацыі ФСБ, таксама затрыманы грамадзянін Малдовы (1977 г.н.), які “даставіў на асабістым мікрааўтобусе “Мэрсэдэс Спрынтар” у гэты расійскі рэгіён транзітам праз Польшчу, Літву і Беларусь кампаненты СВП, закамуфляваныя ў акумулятарным шуруповерце і араматычнай свечцы, перададзеныя яму ў Івана-Франкоўску агентам украінскіх спецслужбаў грамадзянінам Украіны Валянцінам Паўлюком (1986 г.н.)”.
Ведамства сцвярджае, што тэрыторыя Малдовы і яе грамадзяне з “папушчальніцтва рэжыму [прэзідэнта Маі] Санду працягваюць выкарыстоўвацца ўкраінскімі спецслужбамі для вярбоўкі і навучання агентуры, забеспячэння яе сродкамі тэрору і наступнага закідвання ў Расію для здзяйснення тэрактаў і дыверсій”.
Варта адзначыць, што ФСБ не выказала прэтэнзій пагранічным і мытным органам Беларусі за недастаткова пільны агляд мікрааўтобуса, які, як сцвярджаецца, уехаў з Літвы менавіта праз беларускую мяжу.
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка