Запазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза

31 жніўня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2025 года склала 61 млрд 172,3 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума запазычанасці на 12,4% большая, чым было на 1 жніўня 2024-га (54 млрд 404,5 млн рублёў), і на 3,8% большая, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на пачатак жніўня склала 4 млрд 523,7 млн (+12,7% у гадавым вымярэнні), горназдабыўной прамысловасці — 1 млрд 352,2 млн (рост у 10,5 раза), апрацоўчай — 31 млрд 734,3 млн (+6,5%), будаўніцтва — 1 млрд 205,2 млн (+22,5%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 2 млрд 777,8 млн (+9,1%), інфармацыі і сувязі — 205,3 млн (+18,4%), фінансавых і страхавых — 5 млрд 234,8 млн (+35,2%), звязаных з нерухомасцю — 1 млрд 201,6 млн (-11,6%), навуковых — 382,2 млн (-3,3%), адукацыі — 40,9 млн (рост у 2,6 раза), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 176,4 млн (+2,8%).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 жніўня склала 255,3 млн рублёў (+4,5%). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (зніжэнне амаль у 2,9 раза).
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі гэтая спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай).


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

