Еўропе трэба адмовіцца ад ілюзій, што Пуцін і Лукашэнка хочуць міру — Ціханоўская на пасяджэнні найбуйнейшай партыі ЕП

30 красавіка, Позірк. “Еўропе трэба адмовіцца ад ілюзій, што [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін і [Аляксандр] Лукашэнка хочуць міру, яны не хочуць”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 30 красавіка ў Валенсіі (Іспанія) на пленарным пасяджэнні Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) — найбуйнейшай партыі ў Еўрапарламенце.
Паводле слоў палітыка, Беларусь “практычна не згадваецца” ў кантэксце пытання пра мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй, але “мірныя перамовы вызначаць будучыню не толькі Украіны”.
“Гаворка ідзе пра ўвесь еўрапейскі рэгіён, уключаючы Беларусь, Малдову, Грузію і Арменію, — цытуе дэмлідара яе тэлеграм-канал. — Для Пуціна мы як непаслухмяныя дзеці, якіх трэба пакараць і вярнуць “дадому”. Але мы суверэнныя еўрапейскія нацыі. І мы маем права самі вырашаць сваю будучыню. Нягледзячы на пагрозы і тэрор, мы працягваем змагацца”.
Ціханоўская падкрэсліла, што мір “не павінен быць часовым рашэннем”, ён мусіць быць “справядлівым і доўгатэрміновым”. Гэта, упэўненая яна, “немагчыма без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”.
“Як слушна сказаў прэзідэнт [Украіны Уладзімір] Зяленскі, усходняя мяжа Беларусі — гэта і ўсходняя мяжа Еўропы. Гэта не проста геаграфічная лінія”, — заявіла палітык.
Адзначыўшы, што вайна “падсілкоўвае рэжымы” Лукашэнкі і Пуціна, а таксама апраўдвае іх рэпрэсіі, дэмлідар канстатавала: “Таму нам нельга адступаць”.
“Калі дыктатары аб’ядноўваюцца, мы таксама павінны быць адзіныя, — падкрэсліла яна. — Мы павінны абараняць Еўропу ў цэлым як нашую агульную прастору каштоўнасцяў. І мы, беларусы, гатовыя зрабіць свой унёсак. Ваенная сіла сама па сабе нічога не значыць без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці. Таму падтрымка свабоднай Беларусі — гэта стратэгічная інвестыцыя для Еўропы”.
Паведамляецца, што ў пасяджэнні ЕНП узялі ўдзел кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапарламента Рабэрта Метсала, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, прэзідэнт ЕНП Манфрэд Вэбер, прэзідэнт Малдовы Мая Санду і “шэраг вядучых еўрапейскіх палітыкаў”.

Ціханоўская заклікала ЗША і ЕС уключыць Беларусь у перамоўны працэс па Украіне
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+