За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата

30 красавіка, Позірк. На студзень — сакавік 2025 года ў Беларусі налічвалася 234.009 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) — на 6,3% менш, чым па выніках аналагічнага перыяду 2024-га (249.752), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На першы квартал года ў краіне было 158.000 юрыдычных асоб (152.725; 3,5%).
22 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.
Дакументам прадугледжаны дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы.
Да юрыдычных асоб аднесеныя малыя арганізацыі з колькасцю працоўных да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб — рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Асноўныя яго палажэнні набылі моц летась 1 кастрычніка.
Для ІП, чые віды эканамічнай дзейнасці не ўключаныя ў новы пералік, вызначаны пераходны перыяд з 1 кастрычніка 2024 года да 31 снежня 2025 года. У гэты тэрмін прадпрымальнікі павінны перарэгістравацца ў камерцыйныя арганізацыі паводле спрошчанай працэдуры, выконваючы патрабаванні заканадаўства.

- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
