Памежная служба Украіны дапускае пагрозу з тэрыторыі Беларусі падчас вучэнняў “Захад-2025”

30 красавіка, Позірк. У цяперашні час у сітуацыі на мяжы Украіны з Беларуссю і непасрэдна на беларускай тэрыторыі змен няма, але кірунак застаецца пагрозлівым з улікам таго, што Расія можа паспрабаваць паўторна яго выкарыстаць, заявіў у інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ” спікер Дзяржаўнай памежнай службы (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
“Цяпер у непасрэднай блізкасці да мяжы нейкай ударнай групоўкі, якая фармавалася б або была сфармаваная, нашы падраздзяленні, што за гэтым назіраюць, не фіксуюць. І на гэты момант расійскіх падраздзяленняў на тэрыторыі Беларусі, у той колькасці, якая прадстаўляла б пагрозу для Украіны, няма”, — сказаў ён.
Спікер ДПСУ адзначыў, што ведамства “стала сочыць за тым, наколькі сітуацыя можа мяняцца, таму што Беларусь далей, на жаль, падтрымлівае Расію”.
“І, уласна, нельга выключаць таго, што па гэтым напрамку вораг не распачне якіх-небудзь іншых дзеянняў. Асабліва ўлічваючы, што яны зноў анансуюць сумесныя вучэнні. Вядома, калі будзе адбывацца перамяшчэнне расійскіх падраздзяленняў у Беларусі, мы будзем пра гэта ведаць”, — запэўніў Дземчанка.
Мінск і Масква плануюць правесці стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” у верасні на тэрыторыі Беларусі.
Сёлета ў студзені начальнік дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што да манеўраў плануецца прыцягнуць больш за 13 тыс. чалавек. З гэтай прычыны ўлады ў Мінску “былі абавязаныя і ўжо апавясцілі ўсе дзяржавы — удзельнікаў Венскага дакумента” пра намер правесці такія манеўры, а таксама калі яны адбудуцца і якая іх колькасць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасці ўзброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю не толькі Украіны, але і Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк абскардзіў адмову ў прытулку ў Грузіі ў Камітэце па правах чалавека ААН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі задзейнічана каля 2 тыс. "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка