Палітвязнямі прызнана яшчэ восем чалавек
1 траўня, Позірк. “У сувязі з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў КК” беларуская праваабарончая супольнасць прызнала 1 траўня палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек.
Гэта Аляксандр Ляўковіч (асуджаны за “абразу прэзідэнта“ і прадстаўніка ўлады паводле арт. 368, 369 да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі), Андрэй Філін (асуджаны паводле арт. арт. 368, 369, а таксама за “здзек над дзяржсімваламі“ паводле арт. 370 да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Уладзімір Цыбульскі (прысуджаны паводле арт. арт. 368, 369 да пазбаўлення волі ў ПК), Ірына Суржык (асуджаная за “заклікі да санкцый“ паводле арт. 361 да 1,5 года пазбаўлення волі ў ПК), Дзмітрый Іванчыкаў (асуджаны паводле арт. 368 да года пазбаўлення волі ў ПК), Андрэй Лагвіненка (прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў ВК паводле арт. арт. 368, 369), Таццяна Шымко (асуджаная за “абразу прадстаўніка ўлады“, удзел у “экстрэмісцкім фарміраванні“ і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці“ паводле арт.арт. 368, 3611, 3614 да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў ПК), а таксама Сяргей Зелянкоўскі (за “заклікі да санкцый“ паводле арт. 361 прысуджаны да пазбаўлення волі).
“Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых людзей палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання”, — гаворыцца ў адпаведнай заяве.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць іх і ўсіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і “прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў КК, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы і службовых асоб, здзекі з дзяржаўных сімвалаў”.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, арганізацыі Respect-Protect-Fulfill, Lawtrend, Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Беларускі ПЭН.
На 1 траўня ў Беларусі не менш за 1.203 палітвязні.
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку 2025 года знізіўся на 3,6%, з пачатку года — на 13,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС ліквідуе яшчэ адзін буйны лясны пажар — каля мяжы з УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка