Палітвязні Пухальскі, Ліхалат і Бародзіч прыгавораныя да 25, 20 і 11 гадоў пазбаўлення волі

2 траўня, Позірк. Вярхоўны суд адхіліў апеляцыйныя скаргі на прыгаворы Барыса Пухальскага і Івана Бародзіча, асуджаных адпаведна на 25 і 11 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
З рэлізу нагляднага ведамства вынікае, што па адной з імі справе праходзіў грамадзянін Украіны Іван Ліхалат, ён прыгавораны да 20 гадоў зняволення.
Сцвярджаецца, што “абвінавачаныя на працягу 2023 года ў рамках злачыннага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі ўкраінскіх спецыяльных службаў збіралі і прадастаўлялі ім звесткі, а таксама выконвалі іншыя заданні, якія маглі нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”.
Пухальскі і Ліхалат, як заяўляецца, здзейснілі спробу падрыву на ўчастку чыгункі ў Талачынскім раёне (Віцебская вобласць). “Названыя дзеянні кваліфікаваныя як замах на акт тэрарызму паводле ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса і замах на прывядзенне ў непрыдатнасць сродкаў чыгуначнага транспарту паводле ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 309 КК”, — гаворыцца ў паведамленні.
У верасні 2023 года Пухальскі, Ліхалат і Бародзіч унесеныя ў спіс “тэрарыстаў”.
19 снежня 2024 года мужчыны былі прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна” на 15 студзеня 2025 года, з сярэдзіны 2020-га за “наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін” (арт. 309 КК) або замах на гэта было асуджана не менш за 34 чалавекі, 19 з якіх знаходзілася на той момант у зняволенні.
Дыверсіі на беларускай чыгунцы пачасціліся пасля ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі і з выкарыстаннем яе інфраструктуры. Адразу ў некалькіх месцах краіны былі пашкоджаныя рэлейныя шафы — абсталяванне, якое аўтаматызуе рух цягнікоў. Некаторых “рэйкавых партызан” затрымлівалі брутальна — з ужываннем агнястрэльнай зброі. Многія пасля былі пазбаўленыя волі на працяглыя тэрміны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка