З Беларусі дэпартаваны грамадзянін Шры-Ланкі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку за саўдзел у забойстве (абноўлена)

4 траўня, Позірк. З Беларусі дэпартаваны грамадзянін Шры-Ланкі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку, паведаміла прэс-служба МУС 4 траўня.
“Супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі ў рамках міжнароднага ўзаемадзеяння ў чарговы раз паспяхова адпрацавалі інфармацыю, якая паступіла па каналах Інтэрпола, аб верагодным знаходжанні на тэрыторыі нашай дзяржавы іншаземца, які адшукваецца за ўчыненне шэрагу цяжкіх злачынстваў”, — гаворыцца ў рэлізе.
36-гадовы ланкіец быў затрыманы ў Мінску. Ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку за саўдзел у забойстве двух чалавек на тэрыторыі Шры-Ланкі, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў чатыром асобам з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, а таксама незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
“Прынята рашэнне аб дэпартацыі шуканага ў Дэмакратычную Сацыялістычную Рэспубліку Шры-Ланка. Працэдура перадачы адбылася ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”, — паведаміла ведамства.
Верагодна, гаворка ідзе аб Суджыве Руванкумары, вядомым як “Локу Паці” — галоўным падазраваным у арганізацыі і фінансаванні расстрэлу людзей на адкрыцці тату-салона ў Атуругірыі (Шры-Ланка) у ліпені мінулага года.
Пра яго затрыманне ў Беларусі 1 жніўня паведамлялі мясцовыя СМІ са спасылкай на інфармацыю ланкійскай паліцыі. Фігурант быў названы “арганізаваным злачынцам і буйным наркагандляром”.
Абнаўленне.
Паліцыя Шры-Ланкі пацвердзіла, што дэпартаваны — Суджыва Руванкумара.
Паводле інфармацыі Adaderana.lk, яго даставілі ў краіну на борце прыватнай авіякампаніі з Дубая раніцай 4 траўня.
Паводле прадстаўніка мясцовай паліцыі Будыкі Манатунгі, затрыманы датычны да некалькіх забойстваў, захоўвання наркотыкаў і агнястрэльнай зброі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+