Рэжым Лукашэнкі не бачыць у людзях з інваліднасцю роўных грамадзян — Ціханоўская

5 траўня, Позірк. У Беларусі больш за 560 тыс. людзей з інваліднасцю, але іх праблемы часта застаюцца нябачнымі, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 5 траўня ў звароце з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў.
“Бар’еры існуюць не толькі на вуліцах — яны прысутнічаюць у законах, у адукацыі, у медыцынскай сістэме, на рынку працы”, — канстатавала палітык.
Паводле слоў Ціханоўскай, права на годнае жыццё людзей з інваліднасцю “патрабуе асаблівай увагі і абароны”. Сённяшняя дата, падкрэсліла яна, закліканая нагадваць, што беларуская “супольнасць мусіць быць справядлівай і роўнай для ўсіх без выключэнняў”.
Дэмлідар прывяла прыклады праблем, з якімі сутыкаюцца ў Беларусі людзі з інваліднасцю. Яна згадала сітуацыі, калі хворым на спінальную цягліцавую атрафію “больш за два гады не ўсталёўваюць аўтаматычны пад’ёмнік у пад’ездзе”; бацькам, якія даглядаюць дарослага сына з інваліднасцю, скасоўваюць пенсію, “бо ён не можа падпісаць дакументы аб непрацаздольнасці”; амаль не існуе рэабілітацыйных дзяржаўных праграм для людзей з інваліднасцю, якім больш за 18 гадоў.
“Асабліва балюча, калі людзі з інваліднасцю становяцца ахвярамі рэпрэсій. Асуджаным не аказваецца належная медычная дапамога. Адсутнасць элементарных умоў утрымання для Ігара Ледніка і Мікалая Клімовіча прывяла да трагічных смерцяў. Гэта вынік існавання сістэмы, у якой чалавечае жыццё не мае каштоўнасці”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Палітык нагадала пра закрыццё Офіса па правах людзей з інваліднасцю — арганізацыі, якая “дапамагала тым, каму не дапамагае дзяржава”.
“Сённяшняя “ўлада” не бачыць у гэтых людзях роўных грамадзян”, — канстатавала Ціханоўская.
Дэмлідар упэўненая, што Беларусь магчыма змяніць да лепшага: “Мы імкнёмся да будучыні, дзе кожны чалавек будзе мець права і магчымасць вучыцца, працаваць, удзельнічаць у грамадскім жыцці і атрымліваць якасную дапамогу”.
“Апошнія гады паказалі — мы не той народ, што заплюшчыць вочы на патрэбы іншых, — адзначыла яна. — Мы ўжо разам будуем Беларусь, у якой ніхто не будзе забыты <…> таму што сапраўдная каштоўнасць краіны — у яе людзях, ва ўсіх людзях без выключэння”.
Ціханоўская звярнулася да ўсіх, хто мае магчымасць і для каго гэта бяспечна, падтрымаць дабрачынны збор да Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў.
На 12 сакавіка 2025 года праваабаронцам было вядома пра 219 палітвязняў у “асаблівай рызыцы”. У 78 чалавек цяжкі стан здароўя, у 8 — інваліднасць, 32 — ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх хварэюць), у 10 — ментальныя разлады.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаМіністр працы прызнала наяўнасць больш за 200 тыс. вакансій, заявіўшы пра “планамерны рост“ іх колькасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства