Для грамадзян Беларусі бязвізавы рэжым наведвання Албаніі захоўваецца да 30 верасня

5 траўня, Позірк. Грамадзяне Беларусі да 30 верасня 2025 года могуць наведваць Албанію без візы на тэрмін да 30 дзён, вынікае з інфармацыі на сайце Міністэрства еўрапейскіх і замежных спраў гэтай балканскай дзяржавы.
Урад Албаніі, як паведамляла 24 красавіка мясцовае інфармагенцтва ATA, ухваліў рашэнне прыпыніць дзеянне пагаднення з Саветам міністраў Беларусі аб узаемным скасаванні візавых патрабаванняў. У адпаведнасці з тым дакументам беларускія грамадзяне маглі знаходзіцца ў Албаніі без віз не больш як 30 дзён з даты ўезду, пры гэтым агульная працягласць знаходжання ў каляндарным годзе не мелася перавышаць 90 дзён.
Летась у траўні стала вядома, што албанскі ўрад часткова пастрожыў візавыя патрабаванні для грамадзян Беларусі ў плане знаходжання на тэрыторыі гэтай балканскай дзяржавы. У прыватнасці, з пераліку дакументаў, якія даюць права на бязвізавы ўезд, былі выключаныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка