У кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач

6 траўня, Позірк. Значная частка кнігі “Генацыд беларускага народа”, выдадзенай пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Андрэя Шведа, прысвечаная падзеям 2020 года, паведаміў член рады Беларускага інстытута публічнай гісторыі, прафесар, доктар гістарычных навук Уладзімір Лобач, выступаючы 5 траўня на анлайн-дыскусіі “Ці “аджыў” сваё Дзень Перамогі, і як нам ставіцца да гэтага свята ва ўмовах палітычнага маніпулявання ім?”
“Калі разгарнуць [гэтую] кнігу, <…> то нельга не заўважыць, што раздзел пра сучасных, так бы мовіць, “неанацыстаў” — то бок пра выступленні 2020 года, якія падаюцца пад маркай калабарацыянізму, аднаўлення нацысцкіх нейкіх практык, — дык вось гэты раздзел займае большы аб’ём, чым уласна раздзел пра нямецкія злачынствы”, — адзначыў гісторык.
Паводле яго слоў, гэта “абсалютна паказальна” і дэманструе, для чаго тэма “генацыду беларускага народа” ўладамі “так гучна актуалізуецца”. Гэта робіцца “ў прапагандысцкіх, ідэялагічных мэтах”, канстатаваў Лобач.
“Натуральна, з народным успрыманнем [вайны 1941–1945 гадоў], гэтай бяды, гэтай трагедыі тут няма нічога агульнага”, — падкрэсліў ён.
Лобач лічыць, што ў ацэнках вайны з пункту гледжання людской памяці не варта “рабіць акцэнт на навуковую тэрміналогію”. “Я ні разу не сустракаў і не чуў у вёсках такіх словазлучэнняў як “Вялікая айчынная вайна”, “подзвіг савецкага народа”, “усенародная падтрымка партызан”. З іншага боку, там не гаворачаць і “Другая сусветная вайна”, “акупацыя”, “калабарацыя”, “генацыд”. Людзі гэта ўсё акрэсліваюць базавымі, зразумелымі словамі. Самае частотнае слова ва ўспамінах — гэта “страх”. У розных формах, розныях праявах гэта — “страх”, — сказаў навуковец, звяртаючыся да ўласнага досведу вывучэння тэмы.
Ён нагадаў, што ўлады паставілі ў кожным абласным цэнтры “помнікі ў памяць генацыду беларускага народа”. “У той жа час — я магу засведчыць як “палявік” — у рэальных месцах, дзе гарэлі нашы вёскі, у тым ліку з людзьмі, там можна убачыць пусткі, калгасныя палеткі, без аніякай пазнакі, што тут адбылося ў тыя страшныя гады. Вось відавочны прыклад, як працуе дзяржаўная палітыка”, — дадаў Лобач.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка