Прэзідэнт Зімбабвэ наведае Беларусь пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 9 траўня ў Маскве

8 траўня, Позірк. Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыбудзе ў Беларусь з дзяржаўным візітам пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня перамогі ў Маскве, паведаміла зімбабвійская вяшчальная карпарацыя ZBC.
У паездцы кіраўніка гэтай дзяржавы на поўдні Афрыкі суправаджае міністр замежных спраў Амон Мурвіра.
Адзначаецца, што Мнангагва наведае Беларусь у адказ на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў 2023 годзе. Мэта цяперашняга прыезду, паводле інфармацыі згаданай медыяарганізацыі, заключаецца ў тым, каб “умацаваць ужо існыя двухбаковыя сувязі” паміж дзвюма краінамі.
Амон Мурвіра, чые словы прыводзіць ZBC, адзначыў, што “стасункі паміж Харарэ і Мінскам і без таго моцныя: падпісана больш за 50 мемарандумаў аб узаемаразуменні ў такіх галінах, як сельскагаспадарчая тэхніка, машынабудаванне і навука”. “Гэты візіт у адказ дае магчымасць вывучыць далейшую супрацу ў галіне турызму, тэхналогій і іншых вытворчых сектараў”, — заявіў кіраўнік МЗС Зімбабвэ.
7 траўня стала вядома, што Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб скасаванні віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў. Мяркуючы з усяго, дакумент будзе падпісаны падчас візіту прэзідэнта Зімбабвэ.
Лукашэнка, віншуючы 8 красавіка Мнангагву і “братэрскі народ” Зімбабвэ з 45-годдзем незалежнасці, выказаў надзею на “далейшае нарошчванне дынамікі міждзяржаўных стасункаў”. Ён адзначыў “станоўчую ролю беларуска-зімбабвійскага сяброўства ў сацыяльна-эканамічным развіцці” афрыканскай дзяржавы.
“Буду рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі сёлета ў траўні і падрабязна абмеркаваць перспектыўныя кірункі дзейнасці ў розных галінах”, — гаварылася ў віншаванні.
15 красавіка міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, які знаходзіўся з працоўным візітам у Зімбабвэ, сустрэўся з Мнангагвам. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, “бакі абмеркавалі прыярытэты двухбаковай супрацы, уключаючы рэалізацыю трэцяй фазы праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ з выкарыстаннем беларускай тэхнікі”.
Тады ж Мнангагву “быў перададзены асабісты ліст” ад Лукашэнкі з афіцыйным запрашэннем наведаць краіну ў траўні. Кіраўнік Зімбабвэ “з удзячнасцю прыняў прапанову, пацвердзіўшы гатоўнасць да візіту”, паведаміў тады МЗС.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных даных па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам, на сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск прэзідэнта.
Летась Беларусь двойчы накіроўвала ў Зімбабвэ гуманітарную дапамогу для пераадолення наступстваў засухі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБаршчэўнік і сумнік канадскі з'яўляюцца найбольш небяспечнымі для чалавека інвазіўным раслінамі — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства