У “спіс экстрэмістаў” дададзена 29 чалавек, сярод іх эксперт па бяспецы Паротнікаў

8 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 29 чалавек. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.257 пазіцый.
У спісе цяпер фігуруюць палітвязні Глеб Жукаў (асуджаны паводле арт. 130 і 3611 КК), Марына Леановіч (арт. 3612 і 3613), Алег Сіліч (арт. 364, 366 і 368), Сяргей Горлаў (арт. 130, 361 і 3614), эксперт па бяспецы, кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў (арт. 191, 356, 357 і 3614).
У пералік унесеныя асуджаныя паводле арт. 342 КК Ілля Ціханенка, Віктар Ціханенка, Дзмітрый Кубарэцкі, Наталля Кубарэцкая, Сяргей Барашкаў, Яўген Барашкаў, Таццяна Арэхва, Алена Шарабайка, Мікалай Ляпешка, Алена Ляпешка, Мікіта Ляпешка, Сяргей Пісарэнка, Вікторыя Разуванава, Пётр Астроўскі, Таццяна Андрушкевіч, пеўчы праваслаўнага мужчынскага хору “Усіхсвяцкі” Даніэль-Ландсей Кейта, Васіль Садоўскі.
Адпаведны статус таксама нададзены Вячаславу Дземянчонку і Максіму Солапу (абодва асуджаныя паводле арт. 361 КК), Міхаілу Цімашэнку (арт. 367), Вользе Аляксеевай (арт. 3614), Паўлу Яснаму (арт. 130, 342 і 367), Аляксею Ніканоранкаву (арт. 368), Уладзіміру Карнею (арт. 130).
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 191 — перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або працы ЦВК, выбаркамаў, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 364 — гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;
- арт. 366 — гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+